Remove ads
кароль Шатландыі (1406—1437) From Wikipedia, the free encyclopedia
Якаў I (англ.: James I; 10 снежня 1394 — 21 лютага 1437) — шатландскі кароль (1406—1437) з дынастыі Сцюартаў, «лепшы з кіраўнікоў і першы паэт Шатландыі», трэці сын Роберта III.
Якаў I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: James I of Scotland | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Роберт III[d] | ||||||
Пераемнік | Якаў II | ||||||
Нараджэнне |
25 ліпеня 1394 |
||||||
Смерць |
21 лютага 1437 (42 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сцюарты | ||||||
Бацька | Роберт III[d] | ||||||
Маці | Anabella Drummond[d] | ||||||
Жонка | Joan Beaufort[d][1] | ||||||
Дзеці | Маргарыта Сцюарт[d][2][1], Isabella of Scotland, Duchess of Brittany[d], Eleanor of Scotland[d][2], Mary Stewart, Countess of Buchan[d][2], Joan Stewart, Countess of Morton[d][2], Alexander Stewart, Duke of Rothesay[d][2], Якаў II[1] і Annabella of Scotland[d][2][1] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля ранняй смерці двух старэйшых братоў Якава бацька, хвалюючыся за яго бяспеку, адправіў яго да французскага караля. Па дарозе прынц патрапіў у рукі англічан. Даведаўшыся пра гэта, Роберт III сканаў. Юны прынц намінальна стаў каралём Шатландыі. Якаў I правёў у палоне 18 гадоў. Тым часам краінай кіравалі рэгенты (дзядзька караля Роберт Сцюарт, герцаг Олбані і сын Роберта Мэрдак). Перамовы пра вызваленне караля пачаліся неадкладна, але вяліся вяла, паколькі рэгент не быў зацікаўлены ў вяртанні караля.
Падчас знаходжання ў палоне Якаў I быў вымушаны суправаджаць англійскага караля Генрыха V у яго паходзе ў Францыю, у той час як шатландскія войскі графа Бухана ваявалі супраць англічан на баку дафіна Карла. У Англіі кароль сустрэў сваё каханне — Джаану Бафор, сваячку англійскага караля, з якой у 1424 годзе Якаў I ажаніўся. Пра сваё каханне да Джааны кароль апавядае ў паэме «Kingis Quair», адным з лепшых узораў сярэдневяковай англа-шатландскай паэзіі.
Пасля смерці герцага Олбані ўдалося, нарэшце, дамовіцца аб вызваленні Якава I: 4 снежня 1423 года быў падпісаны Лонданскі дагавор, у адпаведнасці з якім кароль атрымліваў свабоду коштам выплаты выкупу ў памеры 40 000 фунтаў стэрлінгаў. У маі 1424 года Якаў I прыбыў у Шатландыю.
За час знаходжання ў палоне Якаў I стаў адным з самых высокаадукаваных каралёў у гісторыі Шатландыі. Яго таленты ў паэзіі і музыцы дапаўняліся рашучасцю ў рэалізацыі ўласных ідэй. Адразу пасля свайго вяртання кароль разгарнуў праграму мерапрыемстваў па ўмацаванні законнасці і правапарадку ў краіне: былі ўведзены адмысловыя нормы супраць злоўжыванняў баронаў, забаронены міжусобныя войны і саюзы магнатаў. На ўсю краіну была распаўсюджана адзіная сістэма каралеўскага права: мясцовыя нормы і прававыя выняткі (тыпу права клана Мак-Даф) былі абвешчаны неспараўднымі. Пачалася рашучая барацьба з карупцыяй.
Адначасова кароль спрабаваў палепшыць стан дзяржаўнай казны. Але фінансавыя мерапрыемствы Якава I прынеслі толькі ўмераны вынік: уведзены падатак на даходы праз 2 гады прыйшлося адмяніць з-за супраціўленні саслоўяў, мытныя зборы павялічыліся, але так і не дасягнулі ўзроўню перыяду кіравання Давіда II. Найбуйнейшыя шатландскія магнаты (Олбані, Дугласы) былі значна багацейшымі за караля. У сувязі з гэтым Якаў I пачаў звяртацца да адрасных рэпрэсій супраць асобных сем’яў магнатаў: у 1425 годзе кароль арыштаваў і пакараў смерцю Мэрдака Сцюарта, 2-га герцага Олбані і яго сям’ю. Іх уладанні былі канфіскаваны на карысць караля.
Разгром дому Олбані азначаў раялісцкі пераварот у Шатландыі. З гэтага часу рэзка ўзмацняецца каралеўская ўлада, магнаты адхілены ад удзелу ў кіраванні, у адміністрацыю актыўна прыцягваюцца дробныя дваране, святары, гараджане. Але галоўнай апорай рэжыму стала сама моцная асоба караля і яго папулярнасць у народзе. Вялікую ролю набывае шатландскі парламент, асноўныя рысы якога вызначыліся менавіта пры Якаве I. Пры падтрымцы парламента кароль разгарнуў законатворчую дзейнасць, якая не мела прэцэдэнтаў у Шатландыі : нарматыўнаму рэгуляванню падвяргаліся практычна ўсе аспекты жыцця ў краіне.
Свабода ў ажыццяўленні каралём цэнтралізатарскіх рэформ у вялікай ступені тлумачылася спрыяльным замежнапалітычным становішчам. Англія пасля смерці Генрыха V не ўяўляла пагрозы для Шатландыі. З 1424 года Якаў I захоўваў перамір’е з Англіяй. Паступова кароль спыніў выплату выкупу за сваё вызваленне: з 40 тыс. фунтаў стэрлінгаў, які ён павінен быў выплаціць паводле Лонданскага дагавора, было выплачана менш за палову.
У той жа час Якаў I захоўваў традыцыйны ваенны саюз з Францыяй: шатландцы на службе ў караля Карла VII удзельнічалі ў ваенных дзеяннях супраць англічан, а ў 1436 годзе дачка Якава I, Маргарыта, выйшла замуж за спадчынніка французскага прастола дафіна Людовіка.
Умацаванне каралеўскай улады ў краіне дазволіла разгарнуць барацьбу з прэтэнзіямі папства. Ужо ў 1426 годзе парламент Шатландыі па прапанове караля забараніў зносіны з Папам Рымскім без згоды караля, а таксама набыццё ў папы пенсіёнаў і бенефіцый у шатландскай царкве. Прадстаўнікі Якава I актыўна ўдзельнічалі ў Базельскім саборы, які спрабаваў абмежаваць уладу Папы. Разглядаючы шатландскую царкоўную арганізацыю як адну з частак дзяржаўнага апарата, кароль часта ўмешваўся ў справы царквы, імкнучыся ліквідаваць злоўжыванні і павялічыць яе аўтарытэт. Паказальна, што менавіта Якаў I быў апошнім каралём Шатландыі, які засноўваў манастыры, і першым, пры якім разгарнула дзейнасць Святая інквізіцыя.
З ростам аўтарытарызму да канца кіравання Якава I, які так рэзка кантраставаў з анархіяй часоў Олбані, узмацнілася незадаволенасць сярод шатландскіх баронаў. Рэпрэсіі караля ў стаўленні да шэрагу магнатаў (Олбані ў 1425 годзе, Грэмы ў 1427 годзе, Данбары ў 1435 годзе) суправаджаліся масавымі канфіскацыямі на карысць кароны (так у 1424 годзе было канфіскавана графства Бухан, у 1425 годзе — графствы Файф, Ментэйт і Ленакс, у 1427 годзе — Стратэрн, у 1435 годзе — Марч і Мар).
Крахам скончылася спроба караля ўсталяваць кантроль над шатландскім высакагор’ем: арышт лідараў горскіх кланаў у Інвернесе ў 1428 годзе і наступнае намінальнае падпарадкаванне лорда Астравоў выніку не прынеслі, а ў 1431 годзе каралеўскія войскі пад камандаваннем Аляксандра Сцюарта, графа Мара, былі ўшчэнт разбіты горцамі ў бітве пры Інверлахі. Супрацьстаянне паміж горнай і раўніннай часткамі краіны толькі ўзмацнілася.
Аднаўленне ў 1436 годзе ваенных дзеянняў супраць Англіі таксама скончылася няўдачай: аблога каралём Роксбара правалілася, выклікаўшы незадаволенасць ваяўнічых баронаў.
Да 1437 годзе супраць Якава I склалася змова шэрагу буйных магнатаў на чале з дзядзькам караля, Уолтэрам Сцюартам, графам Аталскім, і ў ноч на 21 лютага 1437 года Якаў I у сваім палацы ў Перце паў ад шаснаццаці смяротных ран, нанесеных яму змоўшчыкамі.
Паэтычныя творы, якія прыпісваюцца Якаву I, ўпершыню былі сабраны ў 1783 годзе і выдадзены Вільямам Тытлерам. У Бадліянскай бібліятэцы ў Оксфардзе захоўваецца рукапіс яго паэмы «Kingis Quair»; яна напісана сямістрофнымі стансамі Чосера, падзелена на 7 песень, апавядае пра пераменнасць чалавечага лёсу і апявае каханне палоненага караля да Джааны Бофарт; верш лёгкі і гарманічны. Яму ж належаць верш: «Christis Kirk on the Grene», апісвальнае ў гумарыстычным тоне сельскае жыццё ў Шатландыі. Якаву прыпісваецца таксама цэлы шэраг драбнейшых вершаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.