Юрый Уладзіміравіч Якавенка (28 снежня 1965, пасёлак Смалянінава, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі мастак-графік, ілюстратар. Жыве і працуе ў Гродне.
Юрый Уладзіміравіч Якавенка | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 28 снежня 1965 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сюррэалізм |
Заступнікі | Хрыстас Яннакіс[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Займаўся малюнкам з дзіцячых гадоў, наведваў студыю Палаца хімікаў у Гродна. У 1972 годзе быў накіраваны вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат для адораных дзяцей імя Івана Ахрэмчыка. Пасля 10 класаў навучання быў прызваны на службу ў Савецкую Армію, дзе займаўся афарміцельскай працай. У 1992 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Год працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі Беларусьфільм, зняў мультыплікацыйны фільм «Месяц»[2].У 1994 годзе ўступіў у шэрагі Беларускага Саюза мастакоў, у 2007 — у шведскае аб'яднанне «Grafikens Hus»[3]. Мае больш за 25 міжнародных і айчынных узнагарод за ўдзел у біенале эстампа і кніжнай графікі. Больш за 60 персанальных выстаў мастака праходзілі ў Гродне, Мінску, Маскве і многіх краінах Еўропы.
Юрый Якавенка стаў дзесятым беларускім мастаком, удастоеным звання ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў. Прэзідэнт РАМ Зураб Цэрэтэлі асабіста ўручыў яму рэгаліі ганаровага члена акадэміі[4].
Творчасць
Юрый Якавенка працуе ў тэхніцы традыцыйнага афорта. Графічныя кампазіцыі характарызуюцца вытанчанасцю формы. Сюжэты твораў часта сюррэалістычная. Мастак стварыў унікальную сістэму аўтарскіх вобразаў.
Проект «alfabeto»
Праект быў прадстаўлены ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2010 годзе. У экспазіцыю ўвайшлі графічныя лісты — ілюстрацыі да паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» і серыя гравюр «alfabeto», якая прысвечана творчаму даследаванню літары. Аўтар разглядае алфавіт як «знакі з адназначным чытаннем» і як мнагазначныя сімвалы[5].
Праект ажыццявіўся пры ўдзеле італьянскага друкара Джуліяна Якамуччы — надрукаваны і аформлены ў Сан-Бэнедэта-дэль-Тронто ў 2009 годзе. Гравюры выкананы Юрыем Якавенка у тэхніках афорта і мецца-цінта, кожная мае аўтарскую подпіс. Як і падчас Міколы Гусоўскага, кніга выканана на паперы ручной працы з няроўнымі лістамі, тэкст дапаўняюць 13 гравюр. Калекцыйную каштоўнасць выданню надае ручное выкананне, натуральныя матэрыялы вокладкі, лаканізм у афармленні, а таксама невялікі тыраж выдання — 75 асобнікаў. Кожны адбітак асобніка падпісаны арабскімі лічбамі і ў 15 асобніках рымскімі. Гравюры ў гэтым выданні з'яўляюцца не проста ілюстрацыямі, а выглядаюць самастойнымі творамі на фоне тэксту[6].
Кніга «Песня пра зубра» з гравюрамі Юрыя Якавенкі была паднесена ў якасці падарунка Папе Рымскаму Бенедыкту XVI і каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II.
Праект «Царства Саламона»
Быў прадстаўлены ў Мінску, у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у лістападзе 2014 года. У праект увайшлі гравюры, якія сталі ілюстрацыямі як англійскай, так італьянскай версіі выдання «Песня песней Саламона»[7].
Узнагароды
15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё творчага патэнцыялу маладых мастакоў[8].
- Скульптар Марыя Капілава і мастацтвазнаўца Таццяна Бембель
- Урачыстае адкрыццё праекта
- Уступнае слова Юрыя Якавенкі
- Старшыня беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сітніца і рэктар Беларускай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна
- Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і мастак Георгій Скрыпнічэнка
- Уступнае слова Таццяны Бембель
- Уступнае слова рэктара БДАМ Міхаіла Баразны.
- Выступ Юрыя Якавенкі.
- Мастак Аксана Аракчэева і калекцыянер Алег Судленкоў.
- Выступ старшыні беларускага Саюза мастакоў Рыгора Сітніцы.
Зноскі
- Беларускі Саюз мастакоў. Гродзенская абластная арганізацыя Архівавана 29 лістапада 2014.
- Архівавана 29 лістапада 2014. Архівавана 29 лістапада 2014. Архівавана 29 лістапада 2014. Гродненский график Юрий Яковенко примерил мантию от Зураба Церетели (руск.)
- http://vgr.by/home/culture/7554-news-yakovenko Архівавана 29 лістапада 2014. «Вечерний Гродно». Известный график Юрий Яковенко следующую папку работ посвятит поэзии Богдановича (руск.)
- Выстаўка графікі Юрыя Якавенкі Архівавана 18 снежня 2014.
- Ганаровыя грамадзяне Архівавана 1 снежня 2016.
Юрый Уладзіміравіч Якавенка на Вікісховішчы |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.