Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юліян Корсак (13 лютага 1806, Слонім — 30 жніўня 1855) — паэт i перакладчык. Сябар Адама Міцкевіча і Антонія Эдварда Адынца, з якімі вёў ліставанне.
Юліян Корсак | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 лютага 1806 ці 1807 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1855 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Корсак[d] |
Маці | Караліна з Ордаў[d] |
Жонка | Юзэфа з Мацькевічаў[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўнік шляхецкага роду Корсакаў герба «Ліс», сын Яна і Караліны з Ордаў[1].
Вучыўся ў Шчучынскай школе піяраў, Віленскім універсітэце (1823—1826). У 1829 жыў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў свой маёнтак Страла (цяпер Дзятлаўскі раён). Ажаніўся з Юзэфай Мацкевіч. Апошнія гады жыў у Навагрудку.
Пісаў на польскай мове. Аўтар зборнікаў «Вершы» (1830, 2-е выд. 1836) i «Новыя вершы» (т. 1—2, 1840), якія змяшчаюць у м.інш. і творы беларускай тэматыкі: «Да Немана», «Да І(гната) Д(амейкі)» i інш. Пад уплывам творчасці А. Міцкевіча Ю. Корсак засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якой выкарыстоўваў класічныя i беларускія фальклорныя матывы. Пераклаў на польскую мову перакладаў Піндара, Вергілія, Гарацыя, Дантэ, Ф. Шылера, Дж. Байрана, У. Шэкспіра. Некаторыя вершы Ю. Корсака («Пілігрым», «Баркарола») пакладзены на музыку С. Манюшкам. У. Сыракомля прысвяціў Ю. Корсаку артыкул «Нататкі з дзіцячых уражанняў» (1853).
Вёў перапіску з А. Э. Адынцом, І. Ходзькам і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.