From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Паўлікоўскі (Józef Pawlikowski; 28 сакавіка 1767, в. Розпжа, Мазовія, Польшча — 1828) — польскі публіцыст , палітычны дзеяч.
Юзаф Паўлікоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1767 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1828 ці 1829 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, палітык, публіцыст, адвакат |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вывучаў права ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў), дзе належаў да Саюза філантропаў. Працаваў адвакатам. Выступаў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін з галоўных арганізатараў паўстання 1794. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Бельгію, потым у Францыю, дзе 22.8.1795 падпісаў акт пра стварэнне радыкальнай эмігранцкай арганізацыі Польская дэпутацыя. У 1799—1800 сакратар і дарадчык Т. Касцюшкі. Пазней жыў у Варшаве, з 1821 член тайнага Нацыянальнага патрыятычнага таварыства. У 1826 арыштаваны, памёр у зняволенні.
У першай публіцыстычнай працы «Пра польскіх прыгонных», выдадзенай ананімна ў 1788, выказваў фізіякратычныя погляды радыкалаў, якія патрабавалі адмены прыгону, асабістай незалежнасці і правоў для сялян. У трактаце «Палітычныя думкі для Польшчы» (1789) сфармуляваў філасофскую праграму народнай манархіі. Пад кіраўнідгвам Т. Касцюшкі напісаў працу «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці?» (1800), у якой патрабаваў спалучэння нацыянальна-вызвольнай барацьбы з барацьбой за грамадскі прагрэс. Аўтар «Успамінаў пра падрыхтоўку касцюшкоўскага паўстання».
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.