Remove ads
гетман польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Забела (? — 9 мая 1794) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-лейтэнант войска літоўскага, лоўчы вялікі літоўскі (1775—1793), апошні гетман польны літоўскі (з 1793); пасол Чатырохгадовага Сойма, маршалак Таргавіцкай канфедэрацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Юзаф Забела | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шыман Марцін Касакоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Забела | ||||||
Пераемнік | Юзаф Дамінік Касакоўскі | ||||||
Нараджэнне | каля 1750 | ||||||
Смерць |
9 мая 1794[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Забелы | ||||||
Бацька | Антоні Забела | ||||||
Маці | Соф’я са Шчытоў-Неміровічаў[d] | ||||||
Жонка | Марыяна з Сабалеўскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды |
Прадстаўнік шляхецкага роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», сын Антонія (1710? — 1776) і Соф’і са Шчытоў (1720? — ?) герба «Ястрабец».
У 1775 годзе атрымаў урад вялікага літоўскага лоўчага[2]. У 1777 годзе стаў кавалерам ордэна Св. Станіслава. У 1782—1784 гадах быў канцылярам Пастаяннай Рады.
Быў паслом на Чатырохгадовым Сойме ад Жамойці; прытрымліваўся прарасійскай пазіцыі, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая. У 1792 годзе далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага; 15 чэрвеня 1793 года пры падтрымцы расійскага пасла Сіверса атрымаў булаву польнага гетмана літоўскага. У 1793 годзе ўдзельнічаў у Гарадзенскім Сойме, выконваючы даручэнні расійскага пасла Сіверса.
Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі 9 мая 1794 года быў схоплены і за здраду радзіме асуджаны да смерці.
У шлюбе з Марыянай з Сабалеўскіх (1766—1818) меў сына Генрыка Казіміра (1785—1850), які пабраўся шлюбам з Габрыэлай Гутакоўскай (? — 1871).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.