From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Анджаліні (таксама бел.: Джузэпэ Анджаліні; польск.: Józef Angiolini, лац.: Angiolini Josephus, італ.: Giuseppe Angiolini; 14 кастрычніка 1747, П’ячэнца, Італія — 28 сакавіка 1814, Полацк) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Юзаф Анджаліні | |
---|---|
польск.: Józef Angiolini, лац.: Angiolini Josephus, італ.: Giuseppe Angiolini | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1747 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1814 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Нарадзіўся ў сям’і шчырых вернікаў. Далучыўся да Таварыства Ісуса ў Італіі (Венецыянская правінцыя) у 1762 г. Бацькоўскае выхаванне і асяроддзе спрыяла таму, што і астатнія яго дзвяць братоў звязалі сваё жыццё з касцёлам, а чацвёра з іх — Антаніна (Алесандра), Гаэтана (Каэтан), Франчэска і Луіджы, як і ён сам сталі езуітамі. Праз некаторы час пасля скасавання ордэна, у 1783 г. разам з роднымі братамі Гаэтана Анджаліні (1748—1816) і Франчэска Анджаліні (1750—1788) прыехаў у Беларусь[1].
Спачатку выкладаў філасофію і матэматыку (1785-1794), а потым - тэалогію і кананічнае права (1794-1806) у Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1806 па 1809 гг. быў рэктарам калегіума ў Пецярбургу[2]. Пасля вяртання у Полацк займаў пасаду прафесара тэалогіі. У дзень адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі, 10 чэрвеня 1812 г., біскуп Якуб Ігнацій Дзядзерка прысвоіў яму ступень доктара тэалогіі і кананічнага права[3]. Потым стаў першым канцлерам (прарэктарам) у гісторыі акадэміі (1813—1814), а таксама кансультантам правінцыяла Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса[2].
У 1819 г. у Полацку пасмяротна была выдадзена яго праца Institutiones philosophicae ad usum studiosorum Academiae Polocensis. Яна складалася з трох частак, першая з якіх была прысвечана логіцы, а другая і трэцяя - адпаведна агульнай і прыватнай метафізіцы.
Анджаліні разумеў філасофію як "навуку, што спасцігаецца розумам", а навуку - як бясспрэчныя і даказаныя веды. На яго думку філасофія складаецца з пяці галінаў: логікі, якая вучыць чалавека разважаць разумным і лагічным чынам; метафізікі, якая засяроджваецца на развагах пра існае і сусвет у цэлым, асабліва пра нематэрыяльную субстанцыю; матэматыкі, якая вымярае колькасць; фізікі, якая вывучае натуральныя з'явы і іх прычыны; этыкі або хутчэй філасофіі маральнасці, што скіраваная на фармаванні звычак чалавека у адпаведнасці з законамі дабрадзейнасці[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.