былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсьмо́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Эсьмоны.
Эсьмонскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бялыніцкі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Эсьмоны |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 15 студзеня 1965 |
Дата скасавання |
11 красавіка 1960, 22 лютага 2012 |
Насельніцтва (2009) | 921 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машчаніцкага сельсавета[1].
15 студзеня 1965 года ўтвораны зноў у складзе 25 населеных пунктаў (Алешкавічы, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Гордава, Дзевашыцкі, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кулакоўка, Кунцы, Купленка, Майск, хутар Міхасёўка, Мокравічы, Падбор’е, Панізова, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка, Хутар і Эсьмоны), вылучаных з Машчаніцкага сельсавета[2]. 20 жніўня 1985 года ў склад Машчаніцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Гордава, Кулакоўка і пасёлак Падбор’е)[3]. 22 лютага 2012 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машчаніцкага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 921 чалавек[5], з іх 96,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Алешкавічы, Алешкавічы 2, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кунцы, Купленка, Майск, Мокравічы, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка і Эсьмоны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.