From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсагіла (шумер. «дом паднятай галавы») — храм, прысвечаны Мардуку, богу-заступніку Вавілона. Буйны культурны цэнтр Старажытнага свету, размешчаны ў сучасным Іраку.
У гэтым храме знаходзіліся выявы Мардука і іншых заступнікаў гарадоў, якія патрапілі пад вавілонскае валадарства ў XVIII стагоддзі да нашай эры. Акрамя таго, на тэрыторыі храма месціўся невялікі вадаём, які быў названы Абзу і з'яўляўся выявай бацькі Мардука, Энкі, які быў богам усіх прэсных вод.
Комплекс Эсагілы, будаўніцтва якога было канчаткова завершана пры Навухаданосары II (604—562 гады да н.э.), размяшчаўся ў цэнтры Вавілона. Комплекс складаўся з вялікага двара плошчай каля 40 х 70 метраў, які меў малы двор плошчай каля 25 х 40 метраў, і, нарэшце, цэнтральны храм, які складаўся з пярэдняй часткі і святая святых, дзе стаялі статуі Мардука і яго жонкі Царпаніт.
Паводле Герадота, персідскі цар Ксеркс I прыбраў з Эсагілы статую, калі ён затапіў Вавілон у 482 годзе да н.э., а таксама апаганіў і разрабаваў комплекс разам з горадам. Пазней Аляксандр Македонскі загадаў адрэстаўраваць Эсагілу, і храм працягваў функцыянаваць на працягу II стагоддзя да нашай эры, з'яўляючыся адным з апошніх асродкаў вавілонскай культуры і клінапісу, але, калі Вавілон апынуўся пад валадарствам Парфянскага царства ў I стагоддзі да нашай эры, прыйшоў у заняпад.
З велізарнай кучы смецця, якая знаходзілася над яе развалінамі, Эсагіла была раскапана Робертам Колдэвеем у лістападзе 1900 года, але ён не стаў сур'ёзна вывучаць яе да 1910 года. Павышэнне ўзроўню грунтавых вод знішчыла значную частку высушанай на сонцы цэглы і іншых старых матэрыялаў. Было знойдзена шмат гліняных таблічак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.