Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрэсунскі мост (дацк.: Øresundsbroen, шведск.: Öresundsbron) — сумешчаны мост-тунэль, які ўключае 2-пуцявую чыгунку і 4-палосную аўтамагістраль праз праліў Эрэсун. Гэта самая доўгая сумешчаная дарога і чыгуначны мост у Еўропе, якія злучаюць сталіцу Даніі Капенгаген і шведскі горад Мальмё. Мост і тунэль з’яўляюцца часткай міжнароднага еўрапейскага аўтамабільнага маршруту E20, а таксама Эрэсунскай чыгуначнай лініі. Будаўніцтва бесперапыннай лініі Вялікага Бельта (The Great Belt Fixed Link) і Эрэсунскага моста дазволіла звязаць кантынентальную Еўропу са Швецыяй і ўсёй Скандынавіяй. Мост быў спраектаваны дацкай архітэктурнай фірмай Дысінг + Вейтлінг (Dissing + Weitling).
Эрэсунскі мост | |
---|---|
Каардынаты: 55°34′31″ пн. ш. 12°49′37″ у. д.HGЯO | |
Афіцыйная назва | дацк.: Øresundsbroen, шведск.: Öresundsbron |
Вобласць ужывання |
4 палосы E20 Падвойная лінія Эрэсунскай чыгункі |
Перасякае | Эрэсунскі праліў |
Месца размяшчэння | |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | Вантавы мост, тунэль |
Матэрыял | сталь і жалезабетон |
Асноўны пралёт | 490 м |
Агульная даўжыня | 7845 м |
Шырыня моста | 23,5 м |
Вышыня канструкцыі | 204 м |
Максімальная нагрузка | 13 602 т |
Эксплуатацыя | |
Канструктар, архітэктар | Dissing+Weitling[d] |
Кошт | 2 600 000 000 € |
Адкрыццё | 1 ліпеня 2000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрэсунскі мост перасякае мяжу паміж Даніяй і Швецыяй, але дзякуючы Шэнгенскаму пагадненню там няма пашпартнага кантролю. Праводзяцца звычайныя мытныя праверкі ля стэндаў (шапікаў) аплаты праезду па мосце для тых, хто заязджае ў Швецыю, але не для тых, хто заязджае ў Данію.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.