From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрахімія — раздзел фізічнай хіміі, які вывучае кандэнсаваныя іонныя сістэмы і з’явы на межах паміж розна-зараджанымі фазамі.
Паводле Міжнароднага таварыства электрахіміі, электрахімія займаецца хімічнымі з’явамі, звязанымі з раздзяленнем і пераносам зарадаў, і практычна ўжываецца ў разнастайных сферах дзейнасці, ад фундаментальных даследаванняў да прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя і медыцыны.
Тэарэтычную аснову электрахіміі складаюць: тэорыя электралітаў, тэорыя падвойнага электрычнага слоя і тэорыя элементарнага акту пераносу электрона. Электрахімія выкарыстоўвае тэарэтычныя метады матэматычнай і квантавай хіміі з улікам спецыфікі паводзін сістэм, апарат тэарэтычнай электрадынамікі і электрастатыкі, метады статыстычнай фізікі, хімічнай тэрмадынамікі і кінетыкі.
Сучасныя даследаванні ў галіне электрахіміі дазваляюць умоўна вылучыць наступныя напрамкі яе развіцця: электрахімія межфазавай мяжы метал-электраліт, электрахімія паўправаднікоў, электрааналітычная хімія, электрахімія цвёрдых электралітаў, электракаталіз, а таксама распрацоўка электрахімічных крыніц току.
Электрахімія на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.