From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдыт Сёдэргран (шведск.: Edith Södergran; 4 красавіка 1892, Санкт-Пецярбург — 24 чэрвеня 1923) — фінска-шведская паэтэса. Адна з першых пісьменнікаў мадэрнізму ў фінска-шведскай літаратуры. У 24 гады дэбютавала са зборнікам "Вершы". Памерла рана і не паспела перажыць поспех, які атрымала яе паэзія ў сусветным маштабе. Яна зрабіла вялікі ўплыў на паэзію, сёння лічыцца адной з галоўных асоб шведскага паэтычнага мадэрнізму.
Эдыт Сёдэргран | |
---|---|
Edith Södergran | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1892[1][2][…] |
Месца нараджэння | Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1923 (31 год) ці 23 чэрвеня 1923[3] (31 год) |
Месца смерці | Райвала, Выбаргская губерня, Фінляндыя |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, Фінляндыя |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтэса |
Гады творчасці | з 1916 |
Кірунак | сімвалізм, мадэрнізм |
Мова твораў | шведская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзілася Сёдэргран у буржуазнай сям'і. Бацькі, Матс і Гелена, родам былі з Фінляндыі. Эдыт расла адзіным дзіцем у сям'і; сын, што нарадзіўся за некалькі гадоў да яе, памёр немаўлём. Маці Эдыт была з заможнай сям'і.
У раннім узросце сям'я пераязджае ў Райволу (Карэльскі мыс), дзе дзядуля пісьменніцы набыў для іх маёнтак. У хуткім часе Матс атрымаў працу загадчыка на лесапільні. Праз тры гады прадпрыемства стала банкрутам, і сям'і не было чым вяртаць пазыкі. Праз некалькі месяцаў памёр бацька Гелены і пакінуў жонцы і дачцэ спадчыну.
Эдыт авалодала нямецкай, французскай, англійскай і рускай мовамі, але яе роднай шведскай у школе не вучылі.
У 1908 годзе Эдыт вырашыла зрабіць галоўнай мовай у сваіх творах шведскую. Праз колькі гадоў яна пачынае кантактаваць з фінска-шведскімі аўтарамі.
Ад лета 1920 да позняга лета 1922 Сёдэргран кідае паэзію; увосень і ўзімку яна піша апошнія свае вершы. Памерла ў сваім доме ў Райвале. З 1940 года гэтая тэрыторыя належыць Расіі. Магілу Эдыт цяпер не знайсці, але ў 1960 годзе ў Райвале ёй усталявалі помнік. У хуткім часе пасля вайны Райвалу перайменавалі ў Рошчына. Ад дому Эдыт застаўся толькі падмурак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.