From Wikipedia, the free encyclopedia
Эган Шыле (ням.: Egon Schiele; 12 чэрвеня 1890, Тульн-на-Дунаі — 31 кастрычніка 1918, Вена) — аўстрыйскі жывапісец і графік, адзін з найзырчэйшых прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму.
Эган Шыле | |
---|---|
ням.: Egon Schiele | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Egon Leo Adolf Ludwig Schiele |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1918[1][2][…] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Edith Schiele[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, рысавальнік, літограф, фатограф, архітэктар, скульптар |
Жанр | партрэт[3], жывапіс фігуры чалавека[d][3], аўтапартрэт[3], пейзаж[3] і алегорыя[d][3] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм[4] |
Уплыў | Christian Griepenkerl[d] і Густаў Клімт |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маці — чэшка родам з паўднёвай Багеміі, горад Чэскі-Крумлаў. Бацька — венец, служыў на чыгунцы, памёр у 1905 годзе. Юнак выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, Леапольда Чыхачэка. У 1906 годзе паступіў у Венскую школу мастацтваў і рамёстваў, потым перайшоў у Акадэмію выяўленчага мастацтва. З 1907 года знайшоў настаўніка і апекуна ў асобе Густава Клімта. У 1908 годзе адбылася першая выстава яго прац у мястэчку Клостэрнайбург пад Венай, дзе Шыле раней вучыўся ў школе. У 1909 годзе Клімт запрасіў Шыле ўдзельнічаць у выставе ў Мастацкай галерэі Вены, дзе яго працы размясціліся ў асяроддзі як работ самога Клімта, так і палотнаў Ван Гога, Эдварда Мунка і іншых мастакоў.
У 1911 годзе сяброўкай і мадэллю Шыле стала Валі Нойцыль. Пара збегла ад венскага багемнага жыцця ў Чэскі-Крумлаў, затым — у мястэчка Нойленгбах, дзе ў 1912 годзе Шыле быў арыштаваны па абвінавачванні ў разбэшчванні непаўналетняй, але яго віна не была даказана. Пры пяротрусе паліцыя выявіла ў яго некалькі дзясяткаў адкрытых малюнкаў, якія былі канфіскаваныя і абвешчаныя парнаграфічнымі. За гэтыя малюнкі мастака прыгаварылі да кароткачасовага турэмнага зняволення. Адным з апекуноў Шыле быў аўстрыйскі калекцыянер Генрых Бенеш, бацька будучага гісторыка мастацтваў Ота Бенеша.
У 1912—1916 гадах Шыле шырока і паспяхова ўдзельнічаў у розных выстаўках. Яго работы дэманстраваліся ў Вене, Будапешце, Мюнхене, Празе, Гамбургу, Штутгарце, Цюрыху, Хагене, Дрэздэне, Берліне, Рыме, Кёльне, Бруселі, Парыжы. У 1917 годзе ён вярнуўся ў Вену. Пасля смерці Клімта вясной 1918 года Шыле стаў прэтэндаваць на ролю найбуйнейшага мастака Аўстрыі.
Праз тры дні пасля смерці цяжарнай жонкі Эдыт памёр падчас эпідэміі іспанкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.