Эавін
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́авін (англ.: Éowyn) — адна з галоўных гераінь «Уладара Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна. Унучка роханскага кароля Тэнгела, пляменніца кароля Тэадэна, сястра Эамера Эадзіга. Жонка Фараміра.
Эавін | |
---|---|
Éowyn | |
Раса | Чалавек |
Пол | Жаночы |
Месца пражывання | Эдарас |
Хутчэй за ўсё, імя складаецца з двух старажытнаанглійскіх каранёў — éo (конь) і wyn (радасць).
Эавін нарадзілася ў 2995 г. Трэцяй Эпохі. Яе бацька Эомунд, маршал Рохана, загінуў у 3002 годзе Т. Э., а маці — Тэадвін, сястра караля Рохана Тэадэна — неўзабаве захварэла і памёрла. Жыла са сваім дзядзькам Тэадэнам у сталіцы Рохана — Эдарасе.
У час падзей Вайны за Пярсцёнак Эавін была прызначана сваім дзядзькам на месца захавальніцы Эдараса (на час пахода рахірымаў на Сарумана). Пасля, выдаўшы сябе за воіна Дзернхельма, таемна далучылася да роханскага войска, якое ішло на дапамогу Гондару і ўдзельнічала ў Пеленорскай бітве.
Менавіта Эавін ажыццявіла старажытнае прароцтва і забіла сваёй рукой важака назгулаў, пры гэтым ёй аказаў дапамогу збраяносец Тэадэна — хобіт Мэры, але сама была цяжка паранена. У шпіталі Мінас-Цірыта пазнаёмілася з намеснікам Гондара Фарамірам і неўзабаве стала яго жонкай і княгіняй Іціліэна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.