Шчасце трэба берагчы
фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шча́сце трэ́ба берагчы́» (руск.: Счастье надо беречь) — мастацкі фільм (меладрама), зняты ў 1958 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» па матывах аповесці Аляксея Кулакоўскага «Нявестка». Прэм’ера адбылася 9 красавіка 1958 года ў Маскве і ў траўні 1958 года — у Мінску.
Шчасце трэба берагчы | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Працягласць | 84 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1958 |
Пасля заканчэння тэрміну вайсковай службы Віктар вярнуўся ў родную вёску. На агульным сходзе ён быў прызначаны брыгадзірам і з вялікім энтузіязмам пачаў працаваць ў калгасе. Даніла, бацька Віктара, увесь час пакутуе з-за брудных плётак — нібыта бацькам Віктара з'яўляецца не ён, а былы брыгадзір Шандыбовіч. Шандыбовіч таксама працуе ў калгасе, па-бацькоўску раіць Віктару, як кіраваць калгаснай гаспадаркай: як атрымоўваць прэміі за звышпланавы ўраджай, як змагацца з бюракратычнай валакітай, як спісваць нястачу свінняў.
На Віктара звяртаюць увагу ўсе вясковыя дзяўчыны, асабліва Кацярына. Але Віктар любіць Ларысу і яна адказвае яму ўзаемнасцю. Неўзабаве маладыя спраўляюць вяселле. З гэтага часу Ларыса пачынае дапамагаць мужу, які сутыкаецца з цяжкасцямі працы брыгадзіра (пачаў піць на працы) і спакусамі (падчас уборкі лёну ўзяў амаль усіх коней, каб прывезці лес для новай хаты).
Вольга, дачка Шандыбовіча, знайшла ў бацькі акт аб неправамерным спісанні ьвіней і паказала яго Ларысе. Калі Шандыбовіч даведаўся, што дачка ідзе супраць яго, ён выгнаў яе з хаты. Дзеянні Віктара абмяркоўвалі на сходзе актыву камсамолу, дзе Вольга і Ларыса выступілі з абвінавачваннямі супраць яго. Сумленная і прынцыповая калгасніца Ларыса не магла трымаць у таямніцы праўду пра махінацыі мужа. Вярнуўшыся дадому, Віктар пачаў вінаваціць жонку, што яна пайшла супраць яго, бо магла і прамаўчаць. У запале гневу выпаліў бацьку, што ён не бацька яму. Даніла пайшоў з дому ў Забалоцце да стрыечнай сястры, але не змог дабрацца. Старога знайшлі на балоце і адвезлі ў Каменку ў медпункт. Калі ён даведаўся, што Ларыса цяжарная, адразу вырашыў ехаць дадому.
Віктар таксама пайшоў з дому. Праз нейкі час ён прыйшоў да старшыні калгасу з пакаяннем. Старшыня параіў вяртацца дадому, стаць на калені перад бацькам і жонкай і прасіць у іх прабачэння. Калі яны даруюць, то і ён даруе. Віктар цалкам парваў усе кантакты з Шандыбовічам і прыйшоў дадому прасіць ва ўсіх прабачэння.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.