From Wikipedia, the free encyclopedia
Штурм Ургі — сталіцы Аўтаномнай Манголіі — меў месца 1—4 лютага 1921 года. У выніку штурму Азіяцкая конная дывізія пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Р. Ф. фон Унгерн Штэрнберга змагла пабіць шматкроць перасягаючага іх па колькасці і ўзбраенні акупацыйны кітайскі гарнізон горада.
Штурм Ургі | |||
---|---|---|---|
Дата | 1-4 лютага 1921 года | ||
Месца | Урга, Манголія | ||
Вынік | Разгром кітайскага гарнізона, аднаўленне незалежнасці Манголіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
У ліпені 1919 года кітайскія войскі пад камандаваннем генерала Сюй Шучжэна акупавалі сталіцу Манголіі Ургу (манг.: Нийслэл хүрээ), якая абвясціла незалежнасць ад Кітая. Аўтаномія ханства была ліквідавана, мангольскі нацыянальны ўрад распушчаны, а сам Богда-хан ўзяты пад хатні арышт.
Увосень 1920 года Азіяцкая Конная дывізія генерала Унгерн-Штэрнберга, на якую ціснуда РСЧА, увайшла ў Манголію з Даурыі. Унгерн, не атрымаўшы пропуску ад кітайцаў для паходу на Троіцкасаўск, прыняў рашэнне пра неадкладны штурм.[3]. Першы няўдалы штурм адбыўся 26-27 кастрычніка і 1—4 лістапада, калі кітайскі гарнізон, перахапіўшы ініцыятыву ў надыходных і карыстаючыся значнай лікавай перавагай і лепшым матэрыяльным забеспячэннем, здолеў рассеяць дывізію, што адышла на р. Тэрэлджыйн-Гол у вярхоўі Туула[4], а потым на Керулен. Унгерн, аднак, не адмовіўся ад плана ўзяцця сталіцы.
Цягам двух месяцаў, што прайшлі з часу папярэдняга штурму, Азіяцкая дывізія вырасла практычна ўдвая (да 1460 чал.)[1] і была часткова рэарганізавана; мела 12 кулямётаў і 4 гарматы. Мангольскае насельніцтва шырыла чуткі пра тое, што Унгерн фармуе вялікае мангольскае войска колькасцю да 5 тыс. чал., што стала вядома і кітайскаму камандаванню, якое за ўвесь час акупацыі не праводзіла ніякіх фартыфікацыйных прац і не магло пацвердзіць верагоднасць гэтых звестак з-за адсутнасці наладжанай разведвальнай службы[5].
Для новага штурму палкоўнікам Дубовікам быў распрацаваны дэталёвы план узяцця горада, ухвалены вышэйшымі афіцэрамі дывізіі і падрабязна даведзены старэйшаму і малодшаму каманднаму складу.
26 студзеня да поўначы і да паўднёвага захаду ад Ургі было адпраўлена два разведвальныя атрады ў 500 і 200 чал., якія ўхілілі пагрозу контратак з тылу і захапілі зброю, рыштунак і конскія табуны кітайцаў, якія не прынялі бой.
29 студзеня да Унгера ў даліну У-Булан (паўднёва-ўсходней Ургі) са сталіцы прыбыў «важны лама»[6], які прывёз яму ліст-хадак ад Богда-гэгэна з дабраславеннем на выгнанне кітайцаў з Манголіі. На словах лама перадаў Унгеру план папярэдняга выкрадання Богда-хана з-пад хатняга арышту ў яго рэзідэнцыі.
У ноч на 1 лютага дзве сотні тыбетцаў, манголаў і буратаў на чале з Ц. Ж. Тубановым, баргутом Луўсанам і тыбетцам Саджа-ламай скіраваліся з даліны У-Булан на паўднёва-заходні схіл гары Богд-Хан-Уул з мэтай вызваліць з-пад арышту Богда-гэгэна VIII. Галоўныя сілы белых рушылі на горад. У той жа дзень атрад пад камандаваннем Разухіна захапіў перадавыя пазіцыі кітайцаў паўднёвей Ургі. Дзве сотні пад камандай Хобатава і Нэймана падышлі да горада з паўднёвага ўсходу.
Незалежнасць Знешняй Манголіі была адноўлена; улада Богда-хана рэстаўравана, урад узноўлены.
Азіяцкая дывізія значна папоўнілася за кошт рускіх каланістаў ва Урзе і захапіла багатыя трафеі: 16 прылад, 60 кулямётаў, 5 тыс. стрэльбаў і 500 тыс. патронаў; а таксама атрымала плацдарм для наступу на занятую РСЧА Бурацію. Асабісты аўтарытэт Унгера сярод мангольскага насельніцтва незвычайна вырас. Богда-хан завітаў Унгеру тытул дарунак дархан-хашой-чын-вана ў ступені хана; многія падначаленыя барона атрымалі пасты мангольскіх князёў. Аднак Унгерн у выніку не стаў ні дыктатарам, ні ханам Манголіі: ён дзеяў з санкцыі манарха, у кіраванне краінай не ўмешваўся; атрымаў толькі мангольскі тытул, але не зямельны надзел і адпаведную ўладу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.