From Wikipedia, the free encyclopedia
Швейцарская ці Ваацкая рыўера — умоўная назва паласы прыбярэжных курортаў, размешчаных уздоўж паўночнага берага Жэнеўскага возера на тэрыторыі кантона Во (паўднёвы бераг з Танонам належыць Францыі). У вузкім сэнсе пад Рыўерай разумеюць толькі курорты на паўночным усходзе возера, на ўсход ад Лазаны.
Альпы абараняюць яе ад халодных паўночных вятроў, таму мікраклімат носіць амаль субтрапічны характар і набярэжныя часта пасаджаны пальмамі, а навакольныя пагоракі аддадзены пад вінаграднікі. Тэрасныя вінаграднікі Лаво ўваходзяць у спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Швейцарыі. На возеры шмат вадаплаўных птушак (чайкі, нырцы, лебедзі, качкі).
Неафіцыйная сталіца швейцарскай Рыўеры — невялікае мястэчка Мантро ля ўсходняга ўзбярэжжа возера. Іншыя курорты — Вевэ, Вільнёў, Лютры, Ньён, Верн’е; паміж імі размешчаны больш дробныя гарады і вёскі. Адносна недалёка знаходзяцца горналыжныя курорты — Вілар, Лезэн, Шамперы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.