From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаміль Басаеў, Абдалах Шаміль Абу-Ідрыс (14 студзеня 1965, Дышнэ-Ведзяно, Чачэна-Інгушская АССР — 10 ліпеня 2006, Етажава, Інгушэція) — чачэнскі паўстанец, лідар сепаратысцкага руху, адзін з лідараў самаабвешчанай рэспублікі Ічкерыя. Меў званне брыгаднага генерала, пазней генералісімуса (пасмяротна). Удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць расійскай федэральнай улады Расійскай Федэрацыі, арганізаваў дыверсійныя і тэрарыстычныя акты на тэрыторыі Расіі. Занесены ў спіс тэрарыстаў некалькіх краін, ААН і Еўрапейскага саюза.
Шаміль Салманавіч Басаеў | |
---|---|
чач.: Баси Салман ВоӀ Шемал | |
| |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1965[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 2006[3][4][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
СССР КГНК ЧРІ |
Род войскаў | Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя |
Гады службы |
1983—1985 1991—2006 |
Званне |
генерал арміі ЧРІ генералісімус ЧРІ (пасмяротна) падпалкоўнік войскаў КНК |
Камандаваў |
Атрад «Ваўкі» |
Бітвы/войны |
Жнівеньскі путч[7]
Грузіна-абхазская вайна:[9]
Баявыя дзеянні супраць атрадаў узброенай апазіцыі[10]
Міжваенны канфлікт у Чачні[11]
|
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
26 лістапада 1994 атрад Ш. Басаева адыграў асноўную ролю ў разгроме рускіх танкавых падраздзяленняў і атрадаў прарасійскай апазіцыі падчас няўдалага штурму Грознага. З лістапада 1994 па сакавік 1995 г. Ш. Басаеў быў адным з кіраўнікоў абароны Грознага. Нягледзячы на адступленне асноўных чачэнскіх сіл у канцы студзеня, атрад Басаева трымаў абарону ў паўднёвым прыгарадзе Грознага Чарнарэчча да пачатку сакавіка. 13 лютага 1995 года прымаў удзел у перамовах з прадстаўнікамі расійскага камандавання ў станіцы Сляпцоўская (Інгушэція). 3 чэрвеня 1995 года ў выніку ракетна-бомбавага ўдару быў знішчаны дом дзядзькі Ш. Басаева Хасмагамеда Басаева, у выніку чаго загінулі 12 сваякоў Ш.Басаева разам з сястрой Зінаідай і 7 дзяцьмі.
14 чэрвень 1995 Шаміль Басаеў на чале атрада колькасцю каля 200 байцоў ажыццявіў захоп бальніцы з закладнікамі ў г. Будзёнаўск Стаўрапольскага края з мэтай прымусіць расійскія ўлады спыніць баявыя дзеянні ў Чачні і пачаць перамовы. Па сцвярджэнні некаторых крыніц, тэракт у Будзёнаўску быў актам помсты за гібель родных Ш. Басаева. З прычыны аперацыі Басаева ў Будзёнаўску загінулі не менш за 128 чалавек.
Пасля тэлефонных перамоў з кіраўніком расійскага ўрада Віктарам Чарнамырдзіным, чачэнскі атрад на чале з Басаевым пакінулі Будзёнаўск. У калоне з сямі аўтобусаў знаходзілася больш за 70 баевікоў і каля 130 закладнікаў з ліку добраахвотнікаў. У адным з аўтобусаў знаходзілася 16 прадстаўнікоў расійскіх СМІ і 9 дэпутатаў Дзярждумы. У 30 км ад г. Маздок калона была заблакавана бронетэхнікай, па загадзе намеснік міністра расійскага МУС Анатоля Кулікова: кіраўніцтва Паўночнай Асеціі адмовілася прапусціць калону праз сваю тэрыторыю, таму ў Чачню калона прыбыла праз Дагестан. У Хасавюрце мясцовыя жыхары арганізавалі байцам Басаева ўрачыстую сустрэчу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.