From Wikipedia, the free encyclopedia
Чуравічы[2] (руск.: Чуровичи) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чуравіцкага сельскага паселішча.
Сяло
|
Слабада Чуравічы паселена ў 1709 годзе Іванам Чарналузскім па дазволе гетмана Скарападскага. Гэта была стараабрадніцкая слабада, першапачаткова называлася Шчуравічы.
Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню. З 1923 па 1929 год адміністрацыйны цэнтр Чуравіцкай воласці.
З 1929 года адміністрацыйны цэнтр Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. З 1944 года ізноў адміністрацыйны цэнтр Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года ў падпарадкаванні Клімаўскага раёна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.