From Wikipedia, the free encyclopedia
Чу́ня (руск.: Чу́ня[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Падкаменная Тунгуска (басейн Енісея).
Чуня | |
---|---|
руск. Чуня | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 727 км |
Басейн | 70 500 км² |
Расход вады | 435 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Паўночная Чуня і Паўднёвая Чуня |
• Каардынаты | 61°44′40″ пн. ш. 102°49′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Падкаменная Тунгуска |
• Месцазнаходжанне | за 580 км ад вусця |
• Каардынаты | 61°36′53,28″ пн. ш. 96°29′54,25″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Падкаменная Тунгуска → Енісей → Енісейскі заліў → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Краснаярскі край |
Раён | Эвенкійскі раён |
Код у ДВР | 17010500212116100041621 |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 727[1] км (разам з ракой Паўднёвая Чуня — 1000 км)[2][3]. Плошча вадазбору 70 500 км². Утвараецца ў месцы зліцця рэк Паўднёвая Чуня і Паўночная Чуня. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю і Чуня-Тунгускаму плато. Упадае ў Падкаменную Тунгуску за 580 км ад яе вусця[2]. Сярэдні расход вады ў вусці складае 435[3] м³/с, аб’ём сцёку — 13,729[3] км³/год.
Рэчышча звілістае, лукавіны чаргуюцца з прамымі ўчасткамі. Замярзае Чуня ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.
Прытокі: Паўночная Чуня, Васкамакіт, Берэяпчана, Багады, Ілінін, Арукта (Левая Арукта), Амут, Кенягін, Ірыкта, Шыкіктакан, Каструля, Ядулі, Унта, Эске, Верхні Акукан, Ніжні Акукан (Сярэдні Акукан), Ямбун, Хой, Вялікі Шакшакан, Малы Шакшакан, Старыкан, Кімчу, Ведэя, Сунгтапчу, Чамбэкан, Укіліткон, Паімбу, Агэн, Хаінна, Сунгтапчу, Амуткан, Арбакупчу, Датмі, Курдукан, Тычаны, Чуняткан і іншыя рэкі і ручаі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.