Пацук чорны (Rattus rattus) — грызун сямейства мышыных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела да 20 см, хваста да 24 см, маса да 300 г. Поўсць на спіне ад чорна-карычневай да буравата-вохрыстай з зеленаватым адценнем, на брушку ад попельна-шэрай да светла-шэрай ці белай. Тулава тонкае, морда вузкая, вочы буйныя. Адагнутыя вушныя ракавіны дасягаюць вока (адметная адзнака).
Пашыраны сінантропны від. Вядомы ў Еўропе, на Каўказе, Далёкім Усходзе і інш. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве звычайна ў пабудовах, зрэдку непадалёку ад жылля.
Актыўны ноччу. Корм пераважна раслінны (збожжа, гародніна, бульба), а таксама жывёльны.
Гняздо будуе з ануч, размякчанай саломы, стружак, паперы, птушынага пер'я, сухой травы і інш. пад падлогай, паміж паверхамі, на гарышчы; у прыродных умовах — у норах, у дуплах паваленых дрэў, сярод камянёў. Размнажаецца ўвесь год. У цёплы перыяд дае 2-3 прыплоды па 6-7 пацучанят. Цяжарнасць 21-22 сутак, полавая спеласць у 3-4 месяцы.
Псуе і засмечвае харчовыя прадукты, прамысловыя тавары, вырабы, мэблю. Пераносіць узбуджальнікаў чумы, трыхінезёзу, рыкетсіёзу, дызентэрыі і іншых хвароб.