From Wikipedia, the free encyclopedia
Чары́ш (руск.: Чарыш, паўднёваалт.: Чара́с)[1] — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Алтай і Алтайскім краі, левы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).
Чарыш | |
---|---|
паўдн.-алт. Чара́с, руск. Чарыш | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 547 км |
Басейн | 22 200 км² |
Расход вады | 192 м³/с (за 82 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Каргонскі хрыбет |
• Каардынаты | 50°39′24″ пн. ш. 84°51′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Месцазнаходжанне | вышэй сяла Усць-Чарышская Прыстань |
• Каардынаты | 52°21′40″ пн. ш. 83°43′20″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Рэспубліка Алтай, Алтайскі край |
Код у ДВР | 13010200312115100008801 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 547 км. Плошча вадазбору 22 200 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 82 км ад вусця складае 192 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўночна-ўсходнім схіле Каргонскага хрыбта. Упадае ў Об вышэй сяла Усць-Чарышская Прыстань. Большая частка басейна ракі знаходзіцца ў межах Горнага Алтая. Рэчышча пераважна звілістае.
Сярод прытокаў: Карагуа, Тунгусу, Ябаган, Кан, Таліца, Кумір (Кызылчая, Кызылчай), Каргон, Іня, Белая, Чала, Быстрая, Сасноўка, Чагырка, Кукуйка, Крывушка, Жураўліха, Гусіха, Азёрная і інш.
Рака суднаходная на адлегласці 80 км ад вусця (да сяла Усць-Калманка)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.