Чарнігаўскае ваяводства
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарнігаўскае ваяводства (польск.: Województwo czernihowskie) — адміністрацыйная адзінка Рэчы Паспалітай, якая існавала ў 1635—1667 гадах у складзе Малапольскай правінцыі Кароны Польскай (цяпер тэрыторыя Украіны). Цэнтрам ваяводства з'яўляўся горад Чарнігаў.
Чарнігаўскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
Województwo czernihowskie | |||
|
|||
Краіна | Рэч Паспалітая | ||
Уваходзіць у | Карона Каралеўства Польскага | ||
Уключае | Чарнігаўскі павет, Наўгародскі павет | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Чарнігаў | ||
Дата ўтварэння | 1635—1667 | ||
Дата скасавання | 1654 | ||
Ваявода | (спіс) | ||
Колькасць сенатараў | 2 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створана на аснове Чарнігаўскіх і Северскіх земляў, якія ўвайшлі ў склад Польшчы ў 1618 годзе пасля вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў паводле Дзявулінскага пагаднення. Уваходзіла ў склад Малапольскай правінцыі польскага рэгіёна Русь. Узначальвалася чарнігаўскімі ваяводамі. Сеймік ваяводства збіраўся ў Чарнігаве. Малое прадстаўніцтва ў Сенаце Рэчы Паспалітай складалася з 2 сенатараў. Было падзелена на 2 паветы — Чарнігаўскі і Наўгародскі. Пасля паўстання Хмяльніцкага ў 1648 годзе перайшло пад уладу казакоў Войска Запарожскага. Паводле Гадзяцкага дагавора 1658 года перадавалася пад кантроль казацкага гетмана.
Канчатковае ліквідавана ў 1667 годзе паводле ўмоў Андросаўскага міру. Тэрыторыя ваяводства ўвайшла ў склад Чарнігаўскага палка Войска Запарожскага, залежала ад Рускага царства. Назва ваяводства працягвала ўжывацца ў тытулярных урадах шляхты Рэчы Паспалітай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.