From Wikipedia, the free encyclopedia
Цім Рот (англ.: Tim Roth), сапраўднае імя і прозвішча Цімаці Сайман Сміт[4] (англ.: Timothy Simon Smith, нар. 14 мая 1961, Лондан) — акцёр, рэжысёр.
Цім Рот | |
---|---|
Tim Roth | |
Імя пры нараджэнні | Цімаці Сайман Сміт |
Дата нараджэння | 14 мая 1961[1][2][…] (63 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Дзеці | Cormac Roth[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | з 1982 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000619 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цімаці Сайман Сміт нарадзіўся ў Лондане, у сям’і мастачкі і журналіста. Пасля Другой сусветнай вайны, каб схаваць сваю нацыянальнасць, падарожнічаючы па краінам, варожых Вялікабрытаніі, яго бацька, які нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і брытанскіх імігрантаў з ірландскімі каранямі, змяніў прозвішча на «Рот»[5][6].
У дзяцінстве Рот хацеў стаць скульптарам і вучыўся ў Кэмберуэльскай школе мастацтваў (Лондан). Праз некаторы час ён вырашыў, што жадае стаць акцёрам. Яго тэледэбют адбыўся ў 21 год — ён згуляў скінхэда-расіста ў ТБ-фільме «Зроблена ў Брытаніі». На вялікім жа экране ён з’явіўся ўжо ў 1984-м, згуляўшы наёмнага забойцу ў «Стукачы» Стывена Фрырза з Тэрэнсам Стэмпам і Джонам Хёртам, атрымаў прэмію Evening Standard як лепшы дэбютант. Маючы такое прызнанне, ён да канца 80-х з’явіўся яшчэ ў некалькіх аўтарскіх фільмах. У прыватнасці, у «Кухары, злодзеі, яго жонцы і яе палюбоўніку» Пітэра Грынуэя.
У 1990-я Рот пачаў прыцягваць да сябе міжнародная ўвага, здымаючыся ў такіх ролях, як Вінцэнт ван Гог у фільме «Вінсент і Тэа» Роберта Олтмена і «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» Тома Стопарда.
Рот зрабіў уражанне на Квенціна Таранціна, і той узяў яго на ролю Містара Аранжавага у свой фільм «Шалёныя сабакі» (1992). Гэта ролю адкрыла Роту дарогу для далейшай працы ў Галівудзе. У 1994-м Таранціна запрасіў яго на ролю рабаўніка Рынга (Гарбузікі) у «Крымінальным чытве». У 1995-м яны зноў працавалі разам на фільме «Чатыры пакоі».
Рот вярнуўся на шлях поспеху, сыграўшы англійскага двараніна Арчыбальда Канінгема ў фільме «Роб Рой». За гэту ролю ён атрымаў намінацыю на «Оскар» як лепшы акцёр другога плана, намінацыю на «Залаты глобус» і ўзнагароду Брытанскай кінаакадэміі.
У 1996-м ён пайшоў па іншым шляху, сыграўшы разам з Дру Бэрымар і Вудзі Аленам у музычнай камедыі «Усе кажуць, што я кахаю цябе», дзе ён спадабаўся гледачам сваім камічным талентам і вакальнымі данымі (усе песні Рот выконваў сам).
Таксама ён сыграў Дэні Лемана 1900 (ці проста 1900) у фільме «Легенда пра піяніста».
У 1999 годзе ён дэбютаваў як рэжысёр, зняўшы «Зону ваенных дзеянняў», фільм па рамане Аляксандра Сцюарта. У 2001-м ён сыграў генерала Тэйда ў «Планеце малп» Ціма Бёртана.
Выканаў ролю галоўнага героя, дактары Кэла Лайтмана, у тэлесерыяле «Падмані мяне». Займаўся прадзюсаваннем трэцяга сезона гэтага серыяла.
У 1993 годзе Рот ажаніўся з Нікі Батлер. Мае трох сыноў: Джэка (нар. 1984, ад Лоры Бэйкер), Цімаці Хантэра (нар. 1995) і Майкла Кормака (р. 1996)[4]. Малодшыя сыны названы ў гонар любімых пісьменнікаў Ціма і Нікі: Хантэра Томпсана і Кормака Мак-Карці.
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Зроблена ў Брытаніі | Made in Britain | Трэвар | |
ф | Тым часам | Meantime | Колін | |
ф | Стукач | The Hit | Мірон | |
тф | Дэтэктывы Агаты Крысці: Люстраное забойства | Murder with Mirrors | Эдгар Лоўсан | |
ф | Return to Waterloo | Return to Waterloo | хлопчык-панк | |
1986—1986 | с | Кароль гета | King of the Ghetto | Мэцью Лонг |
ф | Twice Upon a Time | Twice Upon a Time | імя персанажа невядома | |
ф | Падзелены свет | A World Apart | Гаральд | |
штф | Сучасны свет: Дзесяць Вялікіх Аўтараў: «Працэс» Франца Кафкі | The Modern World: Ten Great Writers: Season 1, Episode 10 Franz Kafka's 'The Trial' | Франц Кафка / Іозеф К. | |
ф | Забіць святара | To Kill a Priest | Фелікс | |
ф | Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік | The Cook, the Thief, His Wife & Her Lover | Мітчэл | |
ф | Вінсент і Тэа | Vincent & Theo | Вінцэнт ван Гог | |
ф | Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя | Rosencrantz & Guildenstern Are Dead | Гільдэнстэрн | |
ф | Farendj | Farendj | Антон | |
ф | Backsliding | Backsliding | Том Уітан | |
ф | Танец на магіле | Jumpin’ at the Boneyard | Мені | |
ф | Шалёныя сабакі | Reservoir Dogs | містар Аранжавы (Фрэдзі Ньюэндай) | |
ф | Ідэальны муж | El Marido perfecto | Мілан Моравіц | |
ф | Целы, спакой і рух | Bodies, Rest & Motion | Нік | |
тф | Забойства ў Хертлендзе | Murder in the Heartland, TV | Чарлз Старквезер | |
ф | Палонныя | Captives | Філіп Чэйні | |
ф | Крымінальнае чытво | Pulp Fiction | Гарбузік (Рынга) | |
ф | Маленькая Адэса | Little Odessa | Джошуа «Джош» Шапіра | |
тф | Сэрца цемры | Heart of Darkness | Марлау | |
ф | Роб Рой | Rob Roy | Арчыбальд Канінгем | |
ф | Чатыры пакоі | Four Rooms | парцье Тэд | |
ф | Mocking the Cosmos | Mocking the Cosmos | Мірадэмнан / Міран | |
ф | Усё кажуць, што я кахаю цябе | Everyone Says I Love You | Чарлз | |
ф | Няма шляху дамоў | No Way Home | Джой | |
ф | Гангстар | Hoodlum | Галандзец Шульц | |
ф | У тупіку | Gridlock’d | Аляксандр «Стрэтч» Роўланд | |
ф | Дэтэктар хлусні | Deceiver | Джэймс Уолтэр Вайленд | |
ф | Звяры | Animals | Генры | |
ф | Легенда пра піяніста | Legend of 1900 | Дэні Будман Г. Д. Леман Тысяча Дзевяцісоты | |
ф | Ватэль | Vatel | маркіз дэ Лазен | |
ф | Гатэль «Мільён долараў» | The Million Dollar Hotel | Ізі Голдкіс | |
ф | Шчаслівыя нумары | Lucky Numbers | Джыг | |
ф | Мушкецёр | The Musketeer | Фебрэ | |
ф | Непераможны | Invincible | Эрык Ян Ханусен, Герман Штайншнайдэр | |
ф | Планета малп | Planet of the Apes | Тэйд | |
ф | Чорная метка | Emmett’s Mark | Джон Харэт | |
ф | Усё, што мы робім | Whatever We Do | Джо | |
ф | Забіць караля | To Kill a King | Олівер Кромвель | |
ф | With It | With It | «Кураня Луі» Фарнатэлі | |
ф | Краіна надзеі | The Beautiful Country | Капітан О | |
ф | Сярэбраны горад | Silver City | Мітч Пейн | |
ф | Уваходзіце без груку | Don’t Come Knocking | Сатэр | |
ф | Апошні знак | The Last Sign | Джэрэмі Мак-Фарлей | |
ф | Цёмная вада | Dark Water | Джэф Платцэр | |
ф | Буйная стаўка | Even Money | Віктар | |
ф | Тэрыторыя нявінніц | Virgin territory | Джэрбіна | |
ф | Маладосць без маладосці | Youth Without Youth | Дамінік Матэй | |
ф | Пацешныя гульні | Funny Games | Джордж Фарбер | |
ф | Неверагодны Халк | The Incredible Hulk | Эміль Блонскі | |
ф | Марскі воўк | Death | Смерць Ларсен | |
ф | Скеліг | Skellig | Скеліг | |
ф | Кароль-заваёўнік | King Conqueror | кароль Педра II | |
2009—2011 | с | Падмані мяне | Lie To Me | доктар Кэл Лайтман |
ф | Піт Смалс мёртвы | Pete Smalls is dead | Pete Smalls | |
ф | Заганная страсць | Arbitrage | дэтэктыў Майкл Браер | |
2012—2012 | с | Чалавек з нажом | Knifeman | урач-хірург Джон Татэрсел |
ф | Зламаныя | Broken | Archie | |
ф | Даўжнік, фільм | The Liability | Рой | |
ф | Мёбіус | Mobius | Іван Растоўскі | |
ф | Грэйс — прынцэса Манака | Grace Of Monaco | Князь Рэнье | |
ф | The Absinthe Drinkers | Gautier | ||
ф | Агідная васьмёрка | The Hateful Eight | «Недамерак» |
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Зона ваенных дзеянняў | The War Zone | рэжысёр | |
ф | Кароль Лір | King Lear | рэжысёр |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.