From Wikipedia, the free encyclopedia
Цунамі ў Зондскім праліве — стыхійнае бедства, якое адбылося 22 снежня 2018 года на поўдні Інданезіі. Цунамі абрынулася на абодва бакі Зондскага праліва, як мяркуюць, яно было выклікана вывяржэннем вулкана Анак Кракатау. Загінула, па меншай меры, 429 чалавек, больш за 1400 былі паранены[1].
На думку навукоўцаў, абвалілася падводная частка вулканічнага конусу, гэта і выклікала магутную хвалю. Цунамі стала адным з самых разбуральных за ўсю гісторыю Інданезіі[2].
Сярод ахвяр апынуліся ўдзельнікі папулярнай у Інданезіі мясцовай групы Seventeen. Хвалі накрылі музыкаў і іх гледачоў проста падчас выступу ў курортным горадзе Танджунг-Лесунг[3].
Да пошукаў пацярпелых былі прыцягнутыя сотні вайскоўцаў і добраахвотнікаў — яны прачэсвалі пляжы правінцыяў, якія трапілі пад удар стыхіі[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.