Цеплавы́ рухаві́к — прыстасаванне бесперапыннага дзеяння, якое атрымлівае энергію ў форме цеплыні, якая затым перадаецца наваколлю ў форме работы і, у абавязковым парадку, у форме цеплыні.
Схематычна цеплавы рухавік можна ўявіць як тры тэрмадынамічныя сістэмы: дзве з іх з’яўляюцца крыніцамі цяпла, а адна — рабочым целам. Падчас тэрмадынамічнага працэсу рабочае цела атрымлівае цяпло ад гарачай крыніцы, далей частка цяпла пераўтвараецца ў механічную работу, а астатняе аддаецца другой (халоднай) крыніцы цяпла.
У цеплавым рухавіку заўсёды здзяйсняецца прамы тэрмадынамічны цыкл (цыкл, у якім да рабочага цела падводзіцца большая колькасць цеплыні пры большай тэмпературы, а адводзіцца меншае пры больш нізкай тэмпературы, розніца гэтых цяплынь роўная здзейсненай рабоце).
Тэорыя
Работа, якая здзяйсняецца рухавіком, роўная:
- , дзе:
- — колькасць цеплыні, атрыманае ад награвальніка,
- — колькасць цеплыні, аддадзенае ахаладжальніку.
Каэфіцыент карыснага дзеяння (ККДз) цеплавога рухавіка разлічваецца як адносіны работы, якая здзяйсняецца рухавіком, да колькасці цеплыні, атрыманай ад награвальніка:
Частка цеплыні пры перадачы непазбежна губляецца, таму ККДз рухавіка меней за 1. Максімальна магчымы ККДз мае рухавік Карно. ККДз рухавіка Карно залежыць толькі ад абсалютных тэмператур награвальніка () і халадзільніка():
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.