From Wikipedia, the free encyclopedia
Хіславіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Хіславічы.
Хіславіцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | Муніцыпальны раён | ||||
Уваходзіць у | Смаленскую вобласць | ||||
Уключае | 12 муніцыпальных утварэнняў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | пгт Хіславічы | ||||
Дата ўтварэння | 1928 | ||||
Кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння | Цярэшчанкаў Міхаіл Міхайлавіч | ||||
Старшыня раённага Савета дэпутатаў | Зайцаў Уладзімір Паўлавіч | ||||
Насельніцтва (2010) | 9 913[1] чалавек | ||||
Шчыльнасць | 9,68 чал./км² | ||||
Плошча |
1 161,04 км² (23-е месца) |
||||
Часавы пояс | UTC+03:00 і MSD | ||||
Тэлефонны код | 48140 | ||||
Код аўтам. нумароў | 67 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча — 1161,04 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Манастыршчанскім, на поўдні з Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Рэспублікай Беларусь.
Раён размяшчаецца на Сожаўска-Асцёрскай нізіне, толькі на паўднёвым захадзе ёсць адгор’і Рослаўска-Шумяцкага ўзвышша. Буйная рака Сож. Шмат балот.
Глебы ў раёне дзярнова-моцна- і сярэднепадзолістыя на суглінках, супесках і лёсападобных пародах. Лясы займаюць 17,9 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.
Упершыню ўтвораны ў 1928 годзе. У 1963 годзе быў далучаны да Манастыршчынскага раёна, адноўлены ў існым выглядзе ў 1965 годзе.
Колькасць насельніцтва — 11 242 чал., у тым ліку сельскага 6 747 чал. (2007).
У раёне маецца 1 гарадское і 11 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы
Сельскія паселішчы
Аўтадарога абласнога значэння Хіцоўка — Хіславічы — Мсціслаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.