Хі́ннае дрэва, цынхона (Cinchona) — род кветкавых раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae). Налічвае каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Амерыцы. З XIX стагоддзя культывуюцца ў Індыі, Інданезіі (асноўная маса сусветнай здабычы хініну) хіннае дрэва: хіннае дрэва Ліджэра, лекавае хіннае дрэва, чырванакорае хіннае дрэва і іншыя.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Хіннае дрэва |
Cinchona pubescens |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Cinchonoideae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Cinchona L.
|
|
Закрыць
Дрэвы вышынёй 10—15, да 25 метраў. Лісце супраціўнае, скурыстае, суцэльнакрайняе. Кветкі ў несапраўдных парасоніках, сабраных у мяцёлкі. Плод — каробачка. Кара і іншыя часткі хіннага дрэва маюць да 30 алкалоідаў (найважнейшы — хінін), якія выкарыстоўваюць у медыцыне. Шляхам селекцыі ўтрыманне хініну павялічылася з 2—2,5 да 16 %. З развіццём хімічнага сінтэзу алкалоідаў культура хіннага дрэва скарачаецца. Лекавыя расліны.