Хведар Кажаневіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хведар Кажаневіч

Хведар Кажаневіч (14 лютага 1926 — 27 лютага 2007) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч.

Хуткія факты Хведар Кажаневіч, Род дзейнасці ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 14 лютага 1926 г. у вёсцы Любель-Поль, гміна Пінкавічы, Пінскі павет, Палескае ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.

Падчас Другой сусветнай вайны у 1940 г. разам з бацькамі быў дэпартаваны на катаргу ў раён Архангельску. У 1942 г. каб уратаваць сваё жыццё і сям’ю запісаўся да Арміі Андэрса.[1] Прайшоў Іран, Палестыну, Італію. Удзельнік бітвы за Монтэ-Касіна, за што меў узнагароду.

У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 19 студзеня 1947 быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. Першыя гады жыў у Брадфардзе (Ёркшыр), потым перабраўся ў Манчэстэр, дзе працаваў інспектарам транспарту. Быў актывістам і доўгагадовым старшынём аддзелу ЗБВБ у Манчэстэры. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Адзін з арганізатараў беларускай суботняй школкі ў Манчэстэры, старшыня бацькоўскага камітэта. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага клуба ў Манчэстэры, выконваў абавязкі яго скарбніка. Быў сябрам Рады БАПЦ у Вялікабрытаніі. На ягоных плячах трымалася беларускае жыццё ў графстве Ланкашыр.

Напісаў прадмову да кнігі «Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна».

Памёр 27 лютага 2007 г. у Манчэстэры.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.