Фізіка цвёрдага цела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фізіка цвёрдага цела

Фізіка цвёрдага цела — раздзел фізікі, у якім даследуецца структура і ўласцівасці цвёрдых цел, а таксама з’явы, што адбываюцца ў іх. З’яўляецца тэарэтычнай асновай стварэння новых матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі.

Хуткія факты Фізіка цвёрдага цела, Прадмет вывучэння ...
Фізіка цвёрдага цела
Thumb
Прадмет вывучэння цвёрдае цела
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Знешні выгляд алмаза
Thumb
…і схематычная выява яго крышталічнай рашоткі

Пачала развівацца ў 20 стагоддзі пасля стварэння асноў квантавай механікі. Аб’ядноўвае крышталяграфію, фізіку росту крышталёў, фізіку трываласці і пластычнасці, магнетызм, звышправоднасць, радыяцыйную фізіку цвёрдага цела (у т.л. палімераў), фізіку нанаструктураваных матэрыялаў і інш.

Тэарэтычнае аснова фізікі цвёрдага цела — квантавая механіка, квантавая электрамеханіка, статыстычная фізіка, а таксама тэорыя суцэльных асяроддзяў. Пры апісанні ўласцівасцей цвёрдых цел улічваюцца калектыўныя з’явы: генерацыя фанонаў, плазмонаў, эксітонаў і эксітонных кропель, фазавыя пераходы, выпраменьванне (спантаннае і вымушанае) і паглынанне электрамагнітных хваль, самаарганізацыя нанаразмерных структур і інш. Эксперыментальныя даследаванні праводзяцца метадамі рэнтгенаўскай, нейтроннай і электроннай дыфракцыі і мікраскапіі, аптычнай спектраскапіі, электрон-пазітроннай ангіляцыі, мас-спектракапіі другасных іонаў, зваротнага рэзерфардаўскага рассеяння лёгкіх іонаў і інш.

Для стварэння новых матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі праводзяць даследаванні ва ўмовах звышнізкіх і высокіх тэмператур, звышвысокага і звышнізкага ціску, магутных электрычных і магнітных палёў. Для мадыфікацыі цвёрдых цел выкарыстоўваюць нераўнаважаныя метады: лазерную абляцыю, іонную імплантацыю, электроннае і нейтроннае апраменьванне і інш.

На Беларусі даследаванні па фізіцы цвёрдага цела пачаліся з 1930-х гадоў у БДУ, з 1957 года сістэматычна праводзяцца ў Інстытуце цвёрдага цела і паўправаднікоў і Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай Акадэміі Навук, БДУ.

Гл. таксама

  • Фізіка дыэлектрыкаў
  • Фізіка сегнетаэлектрыкаў

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.