Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Францішак Леапольдавіч Вярэнька (15 сакавіка 1862, маёнтак Пуцілкавічы, цяпер вёска ва Ушацкім раёне, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1892) — беларускі археолаг і краязнавец[1].
Францішак Леапольдавіч Вярэнька | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1892 (29 гадоў) |
Род дзейнасці | археолаг, краязнавец |
Навуковая сфера | краязнаўства, археалогія |
Альма-матар |
|
Узнагароды | залаты медаль |
Скончыў гімназію ў Мінску (1881 г.), Варшаўскі ўніверсітэт (1887 г.). У 1886 г. за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Запісваў легенды і паданні роднага краю. У ваколіцы в. Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку (каля вёсак Гваздв, Вялікія Бірукі) і каля 50 курганных могільнікаў, селішчы каля вёсак Малыя Дольцы і Афераўшчына; у курганна-жальнічным могільніку раскапаў 36 пахаванняў[1].
Рукапісы прац пра гэтыя даследаванні «Курганы ў Пуцілкавічах» і «Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археалагічныя карты і частка раскопак зберагаюцца ў Археалагічным музеі Кракава[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.