From Wikipedia, the free encyclopedia
Сезон 1950 года ў Формуле-1 даў старт першаму Чэмпіянату Свету сярод пілотаў Формулы-1 пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі Аўтаспорта (FIA). Чэмпіянат складаўся з сямі этапаў, 6 з каторых прайшлі ў Еўропе, і адзін у ЗША. Амерыканскі этап быў праведзены ў рамках гонкі 500 міль Індыянапаліса па правілах Амерыканскай Асацыяцыі Аўтаспорта (ААА). Сезон доўжыўся 113 дзён (з 13 мая па 3 верасня). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.
Джузэпэ «Ніна» Фарына стаў пераможцам і першым у гісторыі Формулы-1 Чэмпіёнам Свету. Хуан Мануэль Фанхіа і Луіджы Фаджыёлі зянялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
Рашэнне аб правядзенні чэмпіянатаў свету па аўтагонках у класе Формула 1 было прынята FIA ў 1949 годзе па ініцыятыве дэлегата ад Італіі Антоніо Брывіа Сфорцы. Уласна клас Ф1 з’явіўся яшчэ двума гадамі раней пад назвай Формула A і прадугледжваў працоўны аб’ём атмасферных рухавікоў 4500 см3, кампрэсарных — 1500 см3. Гэтыя тэхнічныя патрабаванні дазвалялі прымаць удзел у гонках Формулы 1 аўтамабілям даваеннай распрацоўкі, такім, як «Alfa-Romeo-158» ці «Maserati-4CL», і першапачаткова мелі тэрмін дзеяння да канца 1953 года.
Сістэма налічэння ачкоў пілотам была прама процілеглая тым, што выкарыстоўваліся ў чэмпіянатах свету сярод марак у 1925—1927 гг. і чэмпіянатах Еўропы ў 1935—1939 гг., спадкаемцам якіх па сутнасці і стаў чэмпіянат у класе Формула 1. Раней выкарыстоўвалася сістэма «штрафных» ачкоў, і задачай удзельнікаў было набраць іх як мага менш, а па новым рэгламентам ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы.
Чэмпіёнам, такім чынам, станавіўся гоншчык, які набраў найбольшую колькасць ачкоў. У залік чэмпіянату ішлі чатыры лепшых выніка з сямі этапаў, прычым адным з іх стала амерыканская 500-мільная гонка ў Індыянапалісе — такім чынам FIA зрабіла спробу звесці разам еўрапейскі і амерыканскі аўтаспорт, шляхі якіх да таго часу ўжо паспелі разысціся.
У першым Чэмпіянаце Свету ўдзельнічалі 14 каманд (4 завадскія і 10 незалежных) разам з удзельнікамі на ўласных машынах. У гонцы Indianapolis 500 удзельнічалі толькі амерыканскія каманды, канструктары і пілоты. Канфігурацыі шасі, рухавікоў і нумары ўдзельнікаў змяняліся ў рамках асобных этапаў.
Каманда | Канструктар | Шасі | Рухавік | Гума | Пілот | Этапы |
---|---|---|---|---|---|---|
Alfa Romeo SpA | Alfa Romeo | 158/159 Alfetta | Alfa Romeo 158 1.5 L8 | P | Хуан Мануэль Фанхіа | 1-2, 4-7 |
Джузэпэ Фарына | 1-2, 4-7 | |||||
Луіджы Фаджыёлі | 1-2, 4-7 | |||||
Рэг Парнл | 1 | |||||
Кансальва Санезі | 7 | |||||
П'ера Таруфі | 7 | |||||
Scuderia Ambrosiana | Maserati | 4CLT/48 | Maserati 4CLT 1.5 L4 | D | Дэйвід Марэй | 1, 7 |
Дэйвід Хэмпшыр | 1, 6 | |||||
Рэг Парнл | 6 | |||||
T.A.S.O. Mathieson | ERA | ERA E-Type | ERA 1.5 L6 | D | Лэслі Джонсан | 1 |
Пітэр Уолкер | ERA | ERA E-Type | ERA 1.5 L6 | D | Пітэр Уолкер | 1 |
Тоні Ролт | 1 | |||||
Джо Ф'юры | Maserati | 4CL | Maserati 4CLT 1.5 L4 | D | Джо Ф'юры | 1 |
Брайан Шоўі-Тэйлар | 1 | |||||
Боб Джэрард | ERA | ERA B-Type ERA A-Type |
ERA 1.5 L6 | D | Боб Джэрард | 1-2 |
Automobiles Talbot-Darracq | Talbot-Lago | T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | Іў Жыро-Кабанту | 1, 4-6 |
Луі Раз'е | 1, 4-6 | |||||
Філіп Этанселен | 1, 5 | |||||
Эжэн Мартан | 1, 4 | |||||
П'ер Левек | 5-6 | |||||
Раймон Саммер | 6 | |||||
Ecurie Belge | Talbot-Lago | [T26C | Talbot23CV 4.5 L6 | D | Джонні Клэс | 1-2, 4-7 |
Officine Alfieri Maserati | Maserati | 4CLT/48 | Maserati 4CLT 1.5 L4 | P | Луі Шірон | 1-2, 4, 6-7 |
Франка Роль | 2, 6-7 | |||||
Энрыка Плятэ | Maserati | 4CLT/48 | Maserati 4CLT 1.5 L4 | P | Туло де Граффенрыд | 1-2, 4, 7 |
Бірабонгзэ Бхадунэй | 1-2, 4, 7 | |||||
Джо Келлі | Alta | Alta GP | Alta 1.5 L4 | D | Джо Келлі | 1 |
Джэфры Крослі | Alta | Alta GP | Alta 1.5 L4 | D | Джэфры Крослі | 1, 5 |
Scuderia Achille Varzi | Maserati | 4CLT/48 4CL |
Maserati 4CLT 1.5 L4 | P | Хасэ Фройлан Гансалез | 2, 6 |
Альфрэда Піан | 2 | |||||
Нелла Пагані | 4 | |||||
Тоні Бранка | 4 | |||||
Horschell Racing Corporation | Cooper-JAP | Cooper T12 | JAP 1.1 V2 | D | Хэры Шэл | 2 |
Equipe Gordini | Simca-Gordini | Simca-Gordini 15 | Gordini 15C 1.5 L4 | E | Рабер Мазон | 2, 6-7 |
Марыс Трынцін'ян | 2, 7 | |||||
Філіп Этанселен | Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | 23CV 4.5 L6 | D | Філіп Этанселен | 2, 4, 6-7 |
Эжэн Шабу | 6 | |||||
Ecurie Rosier | Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | 23CV 4.5 L6 | D | Луі Раз'е | 2, 7 |
Анры Луво | 7 | |||||
К'юс Харысан | ERA | ERA B-Type | ERA 1.5 L6 | D | К'юс Харысан | 1-2, 7 |
Пітэр Уайтхэд | Ferrari | Ferrari 125 F1 | Ferrari 125 1.5 V12 | D | Пітэр Уайтхэд | 2, 6-7 |
Scuderia Ferrari | Ferrari | Ferrari 125 F1 Ferrari 275 F1 Ferrari 375 |
Ferrari 125 1.5 V12 Ferrari 275 3.3 V12 Ferrari 375 4.5 V12 |
P | Луіджы Вілларэзі | 2, 4-5 |
Альберта Аскары | 2, 4-5, 7 | |||||
Раймон Саммер | 2, 4 | |||||
Дарына Серафіна | 7 | |||||
Ferrari 125 F1 | Ferrari 125 1.5 V12 | Пітэр Уайтхэд | 4 | |||
Scuderia Milano | Maserati | 4CLT/50 | Maserati 4CLT 1.5 L4 | P | Фелічэ Банета | 4 |
Milano-Speluzzi | Milano 1 | Speluzzi 1.5 L4 | 7 | |||
Maserati-Milano | 4CLT/50 | Milano 1.5 L4 | 6 | |||
Франка Камоці | 7 | |||||
Ecurie Bleue | Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | Хэры Шэл | 4 |
Раймон Самер | Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | Раймон Самер | 5, 7 |
Ecurie Lutetia | Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | Эжэн Шабу | 5 |
Тоні Бранка | Maserati | Maserati 4CL | Maserati 4CLT 1.5 L4 | P | Тоні Бранка | 5 |
Шарль Пазі | Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | Charles Pozzi | 6 |
Луі Раз'е | 6 | |||||
Кліментэ Б'яндэці | Ferrari-Jaguar | Ferrari 166 S | Jaguar XK 3.4 L6 | ? | Кліментэ Б'яндэці | 7 |
Пауль Піч | Maserati | 4CLT/48 | Maserati 4CLT 1.5 L4 | P | Пауль Піч | 7 |
Гі Мерэс | Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | Гі Мерэс | 7 |
П'ер Левек | Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | П'ер Левек | 7 |
У каляндар першага сезона ўвайшлі шэсць асноўных этапаў, плюс гонка «500 міль Індыянапаліса», якая аж да 1960 лічылася часткай чэмпіянату, але за гэты час толькі адзін гоншчык Формулы 1 прыняў у ёй удзел.
Этап | Афіцыйная назва гонкі | Гран-Пры | Траса | Дата |
---|---|---|---|---|
1 | IIIrd RAC British Grand Prix | Гран-Пры Вялікабрытаніі | Silverstone Circuit, Сільверстоўн | 13 Мая |
2 | XIe Grand Prix Automobile de Monaco | Гран-Пры Манака | Circuit de Monaco, Монтэ-Карла | 21 Мая |
3 | XXXIVth Indianapolis International Motor Sweepstakes | 500 міль Індыянапаліса | Indianapolis Motor Speedway, Індыянапаліс | 30 Мая |
4 | X Grosser Preis der Schweiz | Гран-Пры Швейцарыі | Circuit Bremgarten, Брэмгартэн | 4 Чэрвеня |
5 | XII Grote Prijs van Belgiё | Гран-Пры Бельгіі | Circuit de Spa-Francorchamps, Спа | 18 Чэрвеня |
6 | 37e Grand Prix de l’ACF | Гран-пры Францыі | Reims-Gueux, Рэймс | 2 Ліпеня |
7 | 21o Gran Premio d’Italia | Гран-Пры Італіі | Autodromo Nazionale Monza, Монца | 3 Верасня |
Першы Чэмпіянат Свету прайшоў пад знакам поўнай перавагі аўтамабіляў Alfa Romeo. Аб перавазе гэтых балідаў можа сведчыць той факт, што з 391 кола (2447,6 км) усіх дыстанцый еўрапейскіх этапаў пілоты міланскай каманды былі наперадзе на 384-х колах (2364, 4 км). Гэты паказчык дагэтуль нікім не пераўзыдзены за ўсю доўгую гісторыю Формулы-1.
Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі міланскай каманды — італьянцам Джузэпэ Фарынам і аргенцінцам Хуанам-Мануэлем Фанхіа.
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | Джузэпэ Фарына | Alfa Romeo | 2:13:23,6 |
2 | Луіджы Фаджыёлі | Alfa Romeo | + 2,6 |
3 | Рэг Парнл | Alfa Romeo | + 52,0 |
ПП | Джузэпэ Фарына | Alfa Romeo | 1:50,8 |
НК | Джузэпэ Фарына | Alfa Romeo | 1:50,6 |
13 мая 1950 года на былым ваенным аэрадроме ў Сільверстоўне ў прысутнасці караля Вялікабрытаніі Георга VI і каралевы, а таксама 150000 гледачоў, адбыўся першы Гран Пры Чэмпіянату Свету. Каманда Alfa Romeo, якая ўпэўнена выглядала на гоначных трасах у пасляваенны час, дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў — яе пілоты Джузэпэ Фарына, Хуан Мануэль Фанхіа, Луіджы Фаджыёлі і Рэг Парнл упэўнена занялі першы шэраг стартавага поля. Гэтакі жа пераканаўчы вынік пілоты міланскай каманды паказалі і ў гонцы, акупаваўшы ўвесь подыум — Фарына стаў пераможцам, Фаджолі фінішаваў другім, Парнл трэцім. Не пашанцавала толькі Фанхіа, які за восем колаў да фінішу сышоў з-за спынення рухавіка. З 24-х пілотаў, што стартавалі, 11 даехалі да фініша.
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 3:13:18,7 |
2 | Альберта Аскары | Ferrari | + 1 Кола |
3 | Луі Шырон | Maserati | + 2 Колы |
ПП | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 1:50,2 |
НК | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 1:51,0 |
Пачатак Гран-Пры Манака адзначыўся першым у гісторыі Формулы 1 масавым завалам, у выніку якога сышлі дзевяць пілотаў. На першым крузе Джузэпэ Фарына ў павароце Tabac страціў кіраванне і ўрэзаўся ў сцяну. Пілот Maserati Хасэ Фройлан Гансалес, які ішоў непасрэдна за ім, не змог пазбегнуць удару. Луіджы Фаджыёлі затармазіў, але гэта прывяло толькі да другой часткі аварыі, у якой прынялі ўдзел яшчэ шэсць пілотаў. Такім чынам, з трох пілотаў Alfa Romeo на трасе ў гэты раз застаўся толькі адзін Хуан Мануэль Фанхіа, якому не пашанцавала ў Сільверстоўне. Аргенцінец па выніках трохгадзіннай гонкі атрымаў упэўненую перамогу, на круг апярэдзіўшы Альберта Аскары, які выступаў у складзе Ferrari.
Трэцім этапам чэмпіянату афіцыйна лічылася 500-мільная гонка ў Індыянапалісе. Але ніхто з асноўных удзельнікаў чэмпіянату туды не прыехаў (прадэманстраваўшы нежаданне злівацца з амерыканскім аўтаспортам). Гонку выйграў Джоні Парсанс, атрымаўшы восем ачкоў у залік Чэмпіянату Свету. У наступныя гады «Інды» трымалася асабняком, ствараючы вельмі дзіўную сітуацыю ў асабістым заліку.
Парсанс атрымаў за перамогу 9 балаў (8 за перамогу і 1 за найлепшы круг) і ненадоўга зрабіўся прэтэндэнтам на чэмпіёнскі тытул, маючы столькі ж ачкоў, як і Фарына з Фанхіа. У выніку Парсанс фінішаваў шостым у асноўным заліку пілотаў у канцы сезона з 9 баламі за адзіны этап. Таксама Парсанс належыць да групы трох пілотаў, што выйгралі сваю дэбютную гонку ў Чэмпіянаце Формулы-1 (першым быў Фарына на Брытанскім гран-пры 1950 года, а трэцім Джанкарла Багеці на гран-пры Францыі 1961 года).
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | Джузэпэ Фарына | Alfa Romeo | 2:02:53,7 |
2 | Луіджы Фаджыёлі | Alfa Romeo | + 0,4 |
3 | Луі Раз'е | Talbot-Lago | + 1 Кола |
ПП | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 2:42,1 |
НК | Джузэпэ Фарына | Alfa Romeo | 2:41,6 |
Тры гоншчыка Alfa Romeo зноў панавалі на трасе падчас Гран-Пры Швейцарыі. У выніку перамог Фарына, Фаджолі стаў другім, адстаўшы на 0,4 с, а вось Фанхіа, як і ў Сільверстоўне, не пашанцавала — яго спыніла паломка рухавіка. Сышлі і абодва гоншчыка Ferrari, а трэцяе месца заняў Раз’е, які скарыстаўся сходам Фанхіа.
У Швейцарскім гран-пры таксама прымаў удзел матагоншчык Нэла Пагані, для якога нэта быў першы і апошні гран-пры ў Формуле. Дагэтуль італьянец паспяхова выступаў у Матацыклетных гран-пры. Пагані скончыў гонку на сёмай пазіцыі.
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 2:47:26,0 |
2 | Джузэпэ Фарына | Alfa Romeo | + 14,0 |
3 | Луі Раз'е | Talbot-Lago | + 2:19,0 |
ПП | Джузэпэ Фарына | Alfa Romeo | 4:37,0 |
НК | Джузэпэ Фарына | Alfa Romeo | 4:34,1 |
Да Бельгійскага этапа дабараліся толькі 14 улзельнікаў. Шмат прыватных гоншчыкаў зняліся з гран-пры з-за высокіх коштаў. У асноўным да этапа даехалі ўсе лідары з Alfa Romeo, Ferrari і Talbot-Lago.
Фанхіа выйграў пяты этап, які адбыўся ў Бельгіі. Фаджолі зноў заняў другое месца, а трэцім стаў Раз’е. Лідар чэмпіянату, стартаваўшы з поўл-пазіцыі, фінішаваў толькі чацвёртым, з-за праблем з трансмісіяй пад канец гонкі. Некаторую інтрыгу ў гонку ўнёс Раймон Самер на Talbot, які лідараваў пяць колаў пасля таго, як гоншчыкі Alfa Romeo наведалі боксы для дазапраўкі. Але француз вымушаны быў спыніць барацьбу — згарэў рухавік на яго аўтамабілі.
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 2:57:26,0 |
2 | Луіджы Фаджыёлі | Alfa Romeo | + 25,7 |
3 | Пітэр Уайтхэд | Ferrari | + 3 Колы |
ПП | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 2:30,6 |
НК | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 2:35,6 |
Шосты этап у Францыі зноў скончыўся перамогай Фанхіа, на рахунку якога тут было і найхутчэйшае кола. Фаджолі ў трэці раз запар фінішаваў другім, а трэцяе месца заняў Пітэр Уайтхед на новай Ferrari-375 з атмасферным рухавіком, якая дэбютавала на мінулым этапе ў Спа (ён, аднак, быў прыватным гоншчыкам, а сама Scuderia Ferrari у Рэймсе адсутнічала). Фарына спачатку ішоў першым, але затым праблемы з падачай паліва адкінулі яго далёка назад. Джузэпэ здолеў прарэзаць пелатон наскрозь і выйсці на трэцяе месца, але толькі для таго, каб неўзабаве канчаткова сысці.
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | Джузэпэ Фарына | Alfa Romeo | 2:15:17,4 |
2 | Дарына Серафіні Альберта Аскары | Ferrari | + 1:18,6 |
3 | Луіджы Фаджыёлі | Alfa Romeo | + 1:35,6 |
ПП | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 1:58,6 |
НК | Хуан Мануэль Фанхіа | Alfa Romeo | 2:00,0 |
Да апошняга этапу сусветнага першынства Гран-Пры Італіі — Фарына меў на сваім рахунку 22 ачкі (2 перамогі), а Фанхіа — 26 (3 перамогі). Фаджолі, які чатыры разы займаў другія месцы, з 24 ачкамі таксама меў шанцы на перамогу ў асабістым заліку. Абодвум італьянцам для чэмпіёнскага звання патрэбная была толькі перамога (Фаджолі ў дадатак да гэтага неабходна было прайсці і лепшы круг), а Фанхіа мог абмежавацца і другім месцам.
Менавіта лідар чэмпіянату стартаваў на Гран-пры Італіі з першай пазіцыі, аднак на пачатковай стадыі гонкі ён прапусціў наперад Фарыну і Альберта Аскары, які быў неверагодна хуткі ў той уік-энд, у кваліфікацыі італьянец заняў другое месца, а пасля старту пачаў атакі на Фарыну і нават выйшаў у лідары, але затым яго напаткалі механічныя праблемы. Аднак гонка на гэтым для пілота Ferrari не была скончана, паколькі ён скарыстаўся машынай свайго партнёра па камандзе Дарына Серафіны і фінішаваў другім. Да падобнага вырашэння звярнуўся і Хуан-Мануэль Фанхіа пасля таго, як на яго балідзе адмовіла скрынка перадач. Але неўзабаве Фанхіа канчаткова сышоў. Фарына жа ўпэўнена выйграў гонку, а разам з ёй і чэмпіёнскі тытул. Луіджы Фаджыёлі хоць і фінішаваў трэцім, але апярэдзіць Фанхіа ў барацьбе за другую пазіцыю ў чэмпіянаце не змог, паколькі ў залік пайшлі чатыры другіх месца ў папярэдніх гонках.
Этап | Гран-Пры | Поўл-пазіцыя | Найхутчэйшае кола | Пераможца | Канструктар | Афіцыйны вынік |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гран-Пры Вялікабрытаніі | * Джузэпэ Фарына | * Джузэпэ Фарына | * Джузэпэ Фарына | * Alfa Romeo | Дэталі |
2 | Гран-Пры Манака | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Alfa Romeo | Дэталі |
3 | 500 міль Індыянапаліса | * Уолт Фолкнер | * Джонні Парсанс | * Джонні Парсанс | * Kurtis Kraft-Offenhauser | Дэталі |
4 | Гран-Пры Швейцарыі | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Джузэпэ Фарына | * Джузэпэ Фарына | * Alfa Romeo | Дэталі |
5 | Гран-Пры Бельгіі | * Джузэпэ Фарына | * Джузэпэ Фарына | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Alfa Romeo | Дэталі |
6 | Гран-Пры Францыі | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Alfa Romeo | Дэталі |
7 | Гран-Пры Італіі | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Хуан Мануэль Фанхіа | * Джузэпэ Фарына | * Alfa Romeo | Дэталі |
Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.
Месца ў гонцы | 1-ае | 2-ое | 3-яе | 4-ае | 5-ае | найхутчэйшае кола |
---|---|---|---|---|---|---|
Ачкі | 8 | 6 | 4 | 3 | 2 | 1 |
|
Паўтлусты шрыфт — Поўл-пазіцыя |
Заліку Кубка канструктараў у тыя гады не існавала, але, калі б ён праводзіўся, то пераможцам стала б з вялікім адрывам каманда Alfa Romeo. Яна набрала 85 ачкоў супраць 15 ў найбліжэйшага пераследніка Ferrari.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.