Фельтынс-Арэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Фельтынс-Арэна» (бел.: Veltins-Arena), таксама вядомая як «Арэна АўфШальке» (ням.: Arena AufSchalke) — шматфункцыянальны стадыён у нямецкім горадзе Гельзенкірхен, хатняя арэна футбольнага клуба «Шальке 04». З лета 2005 года стадыён носіць імя нямецкай піваварнай кампаніі Veltins. Стадыён прымаў матчы чэмпіянатаў свету як па футболе (2006 год), так і па хакеі з шайбай (2010 год).
Фельтынс-Арэна | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | HPP Architekten[d] |
Уладальнік | Шальке 04 |
Забудоўшчык | Hellmich (Unternehmen)[d][1] і Wayss & Freytag[d] |
Хатняя каманда | Шальке 04 |
Умяшчальнасць | 62 271 |
Сайт | veltins-arena.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адной з асаблівасцяў арэны з’яўляецца высоўнае поле — на працягу чатырох гадзін яно перамяшчаецца на вуліцу, праходзячы пад паўднёва-заходняй трыбунай, што забяспечвае як лепшыя ўмовы для росту газона, так і яго захаванасць падчас разнастайных мерапрыемстваў, якія праходзяць на стадыёне.
З 2002 года на гэтай арэне праводзіцца World Team Challenge — Калядная гонка зорак біятлона. 24 снежня 2010 года з-за моцных снегападаў праваліліся тры з 40 фрагментаў мембраннага матэрыялу, які пакрывае дах. Гонка, намечаная на 30 снежня, была перанесена з-за немагчымасці забеспячэння бяспекі гледачоў і спартсменаў і адбылася ў канцы сакавіка 2011 года.
У 2004 годзе стадыён прымаў фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе пераможцам стаў партугальскі «Порту», які абгуляў у фінале «Манака» з лікам 3:0.
У 2006 годзе стадыён прымаў 5 матчаў чэмпіянату свету па футболе, у тым ліку чвэрцьфінал паміж англічанамі і партугальцамі. У адпаведнасці з правіламі ФІФА падчас чэмпіянату свету стадыён насіў назву «Стадыён чэмпіянату свету ФІФА Гельзенкірхен» (англ.: FIFA World Cup Stadium Gelsenkirchen).
7 мая 2010 года быў праведзены матч адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2010 паміж зборнымі ЗША і Германіі. Матч на трыбунах стадыёна глядзела 77 803 гледачоў, тым самым быў устаноўлены сусветны рэкорд па наведвальнасці матчаў хакея з шайбай. На месцы футбольнага поля зманціравалі хакейнае, што і дало месцы для размяшчэння больш як 15 тыс. чалавек, не ўключаючы 60 тыс. трыбунных.
Перад пачаткам сезона 2013/14 стадыён пашырылі на 300 месцаў, пасля чаго ўмяшчальнасць вырасла да 61 973 чалавек. Улетку 2015 года ўмяшчальнасць была павялічана яшчэ на 298 месцаў.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.