From Wikipedia, the free encyclopedia
Фаўн (лац.: Faunus) — адзін са старажытных нацыянальных багоў Італіі. Шматлікія чыста італійскія асаблівасці яго характара і культа пазгладжваліся ў выніку атаясамлівання яго з грэчаскім Панам[1]
Фаўн - добры, міласэрдны бог (ад лац.: favere - быць дабразычлівым, адсюль жа паходзяць імёны Faustus, Faustulus, Favonius).У выглядзе Фаўна старажытныя італійцы шанавалі добрага дэмана гор, палёў, пячор, статкаў, спасылаючага ўрадлівасць палям, жывёлам і людзям, вешчага бога, старажытнага цара Лацыя і родапачынальніка шматлікіх старажытных фамілій, насаджальніка першапачатковай культуры. Пры гэтым,разам з адзіным асобным бажаством верылі ў існаванне шматлікіх аднародных і аднаіменных з ім дэманаў, у якіх былі ўвасоблены атрыбуты самога Фаўна.
Падобна Сільвану, Фаўн, як лясны бог, жыве ў нетрах, абасобленых пячорах, дзе ён прадказвае будучыню, ловіць птушак і пераследуе німф. З чалавекам ён гаворыць ці ў сне, ці здалёк, пугаючы ці перасцерагаючы яго ляснымі галасамі. Ён таксама выклікае так званы «панічны жах» як у падарожнікаў, так, зрэдку, падчас вайны ў ворагаў. Ён ходзіць у гушчарах нябачным духам: у сувязі з гэтым сабака, якой прыпісвалі здольнасць бачыць духаў, была прысвечана Фаўну. Яўляючыся чалавеку ў сне, Фаўн часта мучыць яго кашмарам: супраць гэтага выкарыстоўваліся асаблівыя карані і мазі, асабліва корань лясной півоні. Асабліва сцерагліся Фаўна жанчыны, якіх бог пераследваў сваімі заляцаннямі, адсюль і яго эпітэт - «Incubus».
Асаблівым заступніцтвам Фаўна карысталіся статкі: ён спрыяў іх расплоджванню і аберагаў ад ваўкоў. У гэтым сэнсе ён называўся Lupercus - імем, з якім звязана і назва, адбываўшагася ў Рыме ў гонар Фаўна свята Луперкалій. Акрамя Луперкалій, у гонар Фаўна былі ўсталяваны два святы: вясеннія Фаўналіі, якія прыпадалі на 13 лютага, і зімнія Фаўналіі, якія здзяйсняліся 5 снежня. У вёсках у гонар Фаўна штомесяц здзяйснялі ахвярапрынашэнні.
Як вешчы бог, фаўн даваў свае прадказанні ў сне: у гэтым сэнсе ён называўся Fatuus ці Fatuelus. Аракулы Фаўна знаходзіліся ў гаях. Судзячы па апісанню, якое дае Авідзій (Metamorph, IV, 644 і наступныя), Нума, жадаючы атрымаць прароцтва Фаўна і папярэдне ачысціўшы сябе ўстрыманнем, ідзе ў гай і тут прыносіць у ахвяру двух авечак - адну Фаўну, другую - богу сна. Потым, двойчы акрапіўшы сабе галаву вадой з крыніцы, сплёўшы два вянка з букавых ліcтоў і памаліўшыся, ён кладзецца на расцягнутыя шкуры ахвярных жывёл і ноччу ў сне атрымлівае жадаемае прароцтва. Падобныя ж звесткі дае і Вергілій у VII кнізе «Энэіды» (75-95). Як бог прадказанняў, Фаўн лічыўся родапачынальнікам песні, адчаго нават памер старажытнейшых рымскіх вершаў называецца Сатурнавым ці Фаўнавым.
У Лацыі Фаўн шанаваўся як цар абарыгінаў, унук Сатурна, сын Піка, бацька Лаціна (ад німфы Марыкі[2], таксама бацька Тарквіта[3] і Акіда[4] мудры і справядлівы правіцель. Ягонае праўленне папярэднічала царскаму перыяду і з’яўлялася першую эпоху распаўсюджвання культруы ў краіне. У гэтым казанні адлюстраваўся ўспамін аб тых часах, калі Італія была багатая лясамі і першабытныя плямёны насялялі лясныя прасекі.
Іншыя аўтары называюць Фаўна альбо патомкам Марса, які прыняў аркадцаў Евандра і надзяліў іх зямлёй для паселішча[5]; альбо сынам Арэса, які выдаў сваю дачку Лавінію замуж за Энэя[6].
На старажытнасць культа Фаўна указвае той факт, што месцамі гэтага культа былі не столькі храмы, сколькі палі, пячоры і гаі. фаўн шанавашся у абліччы не ідалаў, а татэмаў расліннага і жывёльнага царства.
Антрапамарфічныя выявы Фаўна належаць пазнейшаму часу і запазычаны ў грэкаў: Фаўн рабіўся альбо ў выглядзе Пана, альбо ў выглядзе Сілена ці Марсія. Фаўны ж - у выглядзе Паніскаў. Згодна з Дыядорам, яго называлі таксама Гермесам[7]. Акрамя луперкальскага свяцілішча ў Рыме існавалі яшчэ два храма Фаўна: адзін на Авенціне, другі на Цібрскім востраве.
Фаўна, дачка (ці жонка) Фаўна, з’яўлялася жаночым увасабленнем названага бога. Як і ён, яна была вешчай багіняй і называлася Фатуяй. У той жа час яна належала да ліка багінь жаночага вытворчага пачатку і, як гэткая, атясамлівалася з Маяй ці Добрай багіняй.
У паэме Нона «Дзяянні Дыяніса» Фаўн - сын Пасейдона і Кіркі, з Тырсеніды, удзельнік індыйскага паходу Дыяніса[8]. Спаборнічаў на калясніцах у гульнях па Афельту[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.