Фасоля крывава-чырвоная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фасоля крывава-чырвоная[1], Фасоля шматкветкавая, Фасоля агніста-чырвоная, Турэцкія бабы (Phaseolus coccineus) — від раслін роду Фасоля (Phaseolus) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі.
Фасоля крывава-чырвоная | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Phaseolus coccineus L., 1753 | |||||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна, з тонкімі ляжачымі або павойнымі сцебламі да 3 метраў даўжынёй.
Лісце трайчастае, лісточкі невялікія, сэрцападобныя.
На каранях ўтвараюцца дробныя клубянькі.
Суквецці гронкападобныя, на кароткіх кветканосах. Кветкі чырвоныя, радзей белыя, буйныя, парныя, на густаапушаных кветаножках. Вяночак у некалькі разоў даўжэй чашачкі.
Плады — бабы буйныя, шырокія, з тоўстым пергаментным пластом. Насенне плоскаэліптычнае, рознай афарбоўкі.
Значэнне і прымяненне
У ежу падыходзяць толькі маладыя бабы, у якіх скрозь створкі яшчэ не прагледжвае насенне. Карані расліны ўтрымліваюць крухмал. У многіх краінах фасоля шматкветкавая вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.