From Wikipedia, the free encyclopedia
Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ — факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | кастрычнік 1961 года |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Акадэмічная, 25 |
fpuedu.bsu.by |
Па загаду Міністэрства вышэйшай адукацыі пры БДУ 1 верасня 1961 года быў адкрыты спецыяльны падрыхтоўчы факультэт па навучанне замежных грамадзян. Першым дэканам факультэта стаў доктар гістарычных навук Ігнаценка Іларыён Мяфодзьевіч.
Навучальны працэс на факультэце забяспечвала кафедра рускай мовы. Для навучання замежных слухачоў рускай мове Мінскім гарадскім аддзелам адукацыі была накіравана вялікая група маладых настаўнікаў сярэдніх школ горада. За кароткі перыяд кафедра выканала вялікі аб’ём вучэбна-метадычнай працы: быў вывучаны досвед працы падрыхтоўчых факультэтаў іншых універсітэтаў; былі распрацаваны неабходныя метадычныя матэрыялы; для выкладчыкаў было арганізавана вывучэнне іспанскай мовы.
Першыя слухачы прыбылі на факультэт ў 1961 годзе з Кубы. За 7 месяцаў вучобы яны авалодалі праграмным матэрыялам па рускай мове і былі накіраваны на далейшую вучобу ў ВНУ Масквы, Ленінграда, Мінска.
У верасні 1962 года на кафедры рускай мовы падрыхтоўчага факультэта была створана секцыя па навучанні замежных студэнтаў асноўных факультэтаў. На базе гэтай секцыі ў 1971 годзе была ўтворана кафедра рускай мовы асноўных факультэтаў.
Выкладчыкам замежных студэнтаў была неабходная метадычная дапамога, таму ў сакавіку 1964 года было створана гарадское (пасля рэспубліканскае) навукова-метадычнае бюро. Галоўная задача бюро — удасканаленне форм і метадаў вучэбна-выхаваўчай і метадычнай работы, абмен вопытам, павышэнне тэарэтычных і метадычных ведаў выкладчыкаў. З гэтай мэтай рэгулярна сталі праводзіцца вучэбна-метадычныя канферэнцыі, семінары, кансультацыі выкладчыкаў.
З лістапада 1968 года ў БДУ пачалі працаваць падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў, а ў снежні 1969 года адкрылася падрыхтоўчае аддзяленне для беларускіх грамадзян, якое пазней было пераўтворана ў факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі моладзі. Рашэннем рэктарата 1 ліпеня 2000 года шляхам зліцця факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі моладзі і падрыхтоўчага факультэта па навучанні замежных грамадзян быў створаны факультэт дауніверсітэцкай адукацыі для беларускіх і замежных грамадзян.
Пры актыўным удзеле ФДА ў 2002 годзе ўтварылася Беларускае грамадскае аб’яднанне выкладчыкаў рускай мовы як замежнай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.