ФК Стандард Льеж
бельгійскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Стандард» (нідэрл.: Standard) — бельгійскі футбольны клуб з горада Льеж. Заснаваны ў 1898 годзе. 10-разовы чэмпіён Бельгіі, васьміразовы ўладальнік Кубка Бельгіі. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца арэна «Марыс Дзюфран», якая ўмяшчае 27 670 гледачаў.
Гісторыя

Клуб быў створаны студэнтамі каледжа Святога Сервацыя ў 1900 годзе. У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзіны футбольны клуб, які насіў назву гораду — «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя і заможныя мяшчане. Фактычна ў процівагу гэтаму клубу і быў створаны «Стандард», названы па тыпу папулярнага тады французскага клуба «Стандард дэ Парыж».
Да 1909 года клуб выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Бельгіі. Але пасля пераезду на новую арэну «Sclessin» «Стандард» здолеў выйсці ў першы дывізіён Бельгіі.
Падчас Першай сусветнай вайны клуб пазбавіўся 20 сваіх ігракоў. І пасля заканчэння вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабраная новая каманда з новым трэнерам. Але да Другой сусветнай вайны клуб не змог дамагчыся сур’ёзных поспехаў, становячыся толькі тройчы віцэ-чэмпіёнам Бельгіі.
Толькі праз 60 гадоў пасля свайго заснавання «Стандард» стаў лепшым клубам Бельгіі, шмат у чым дзякуючы кіраўніцтву клуба ў асобе Ражэ Пеці і Поля Энрара. На працягу 1960-х і 1970-х гадоў «Стандард» быў адным з лідараў бельгійскага футбола нароўні з «Бругэ» і «Андэрлехтам». Вяршыні клуб дасягнуў у пачатку 1980-х гадоў, атрымаўшы перамогу ў Кубку Бельгіі ў 1981 годзе і двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гадах, а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў Кубкаў у 1982 годзе, дзе атрымаў паражэнне ад «Барселоны» з лікам 1:2. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненнем клуба на міжнароднай арэне.
Аднак праз некаторы час, у 1984 годзе, быў выяўлены факт дамоўных матчаў, у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарда». Наймацнейшыя ігракі каманды былі дыскваліфікаваныя, а клуб атрымаў сур’ёзныя санкцыі. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога здарэння, і ў 1993 годзе клуб заняў другое месца ў чэмпіянаце.
Паводле вынікаў сезона 2007/08 клуб заняў першае месца ў чэмпіянаце Бельгіі, упершыню за 25 гадоў, а на наступны год выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар.
Склад
Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.