партугальскі футбольны клуб з горада Віла-ду-Конды From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рыу Аві» (парт.: Rio Ave Futebol Clube) — партугальскі футбольны клуб з горада Віла-ду-Конды, які выступае ў Лізе Сагрыш. Заснаваны ў 1939 годзе. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Эштадыу ду Рыу Аві», які ўмяшчае 12 815 гледачоў. Найвышэйшым дасягненнем клуба ў чэмпіянаце Партугаліі з’яўляецца пятае месца ў 1982 і 2018 гадах.
Рыу Аві | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Rio Ave Futebol Clube | |||
Заснаваны | 1939 | |||
Горад | Віла-ду-Конды, Партугалія | |||
Стадыён |
Рыу Аві Умяшчальнасць: 12 815 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прымейра-ліга | |||
2021/22 | ▲ 1 месца ў Лізе 2 | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Футбольны клуб «Рыу Аві» быў заснаваны ў 1939 годзе групай з пяці чалавек (Жуан Перэйра душ Сантуш, Албіну Марэйра, Жуан Дыяш, Эрнесту Брага і Жазэ Амару). На агульным галасаванні па выбары назвы клуба фігуравалі такія назвы, як «Vilacondense Futebol Clube» і «Vila do Conde Sport Club», але ў выніку была выбрана «Рыу Аві». Свой першы матч новаспечаны клуб правёў 6 мая 1939 года ў Бейрышы, дзе саступіў мясцовай камандзе. 29 студзеня 1940 года «Рыу Аві» афіцыйна абзаводзіцца ўласным стадыёнам, які атрымаў назву «Эштадыу да Авеніда».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.