беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Агракамбінат Ждановічы» (часам таксама «АК Ждановічы» ці проста «Ждановічы») — беларускі футбольны клуб з Мінска. Заснаваны ў 2011 годзе. У 2014—2015 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
Каманда была заснавана ў 2011 годзе пры падтрымцы агракамбіната «Ждановічы», да 2014 года выступала ў мінскай аматарскай лізе МЛФ. У 2013 годзе клуб перамог у аматарскім чэмпіянаце Мінска, а таксама заняў 3-е месца на турніры «Кубак Незалежнасці-2013» у Кіеве[1].
У 2014 годзе каманда заявілася ў Другую лігу, дзе стала выступаць у падгрупе А. Неўзабаве «Ждановічы» апынуліся на трэцім радку табліцы і не пакінулі яго да канца першага этапу, такім чынам трапілі ў фінальную групу. Аднак, у фінале каманда выступіла няўдала — 1 нічыя пры 7 паражэннях — і заняла выніковае 8-е месца. Тым не менш, нападнік «Ждановічаў» Кірыл Самахвал з 25 галамі стаў другім бамбардзірам турніру.
У сезоне 2015 справы ў каманды пайшлі горш. Згубіўшы сваіх найлепшых ігракоў папярэдняга сезону, «Ждановічы» неўзабаве апынуліся ў канцы табліцы. Нягледзячы на тое, што ў другой палове турніру каманда стала набіраць ачкі, яна скончыла на 8-м месцы з 10 у сваёй групе А, пасля чаго разграміла ў стыкавых матчах «Любань» (9:0, 3:0).
У 2016 годзе з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адмовілася ад удзелу ў Другой лізе і пад назвай «КаўчэгСэрвіс» заявілася ў чэмпіянат мінскай аматарскай лігі АЛФ[2].
За час выступлення пад назвай «КаўчэгСэрвіс», каманда дасягнула нядрэнных вынікаў:
У пачатку 2019 года ў сувязі з ліквідацыяй фірм-партнёра «КаўчэгСэрвіс» каманда змяніла назву на «Фенікс», пад гэтай назвай прыняла ўдзел у Кубку Беларусі 2019/20, дзе 22 мая 2019 года саступіла мар’інагорскай «Вікторыі» з лікам 0:5. У 2020 годзе каманда пад новай назвай «Альфа» зноў згуляла ў Кубка Беларусі.
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2014 | Другая — А (Д3) | 4 | 22 | 12 | 4 | 6 | 40–25 | 40 | 1/16 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 8 | 141 | 1 | 2 | 11 | 9–31 | 5 | |||
2015 | Другая — А (Д3) | 8 | 18 | 5 | 7 | 6 | 17–25 | 22 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 15 месца2 | 15 | 2 | 2 | 0 | 0 | 12–0 | ||||
2019 | 1/64 фіналу | |||||||||
2020 | 1/64 фіналу | |||||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.