Уцёкі ў Егіпет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уцё́кі ў Егі́пет — апісаныя ў Евангеллі паводле Мацвея падзеі, якія адбываліся з сям’ёй Ісуса Хрыста пасля наведвання вешчуноў з усходу. Іосіф з Марыяй выпраўляюцца ў Егіпет, каб уратаваць Сына ад забойства, замоўленага царом Ірадам.
Уцёкі Святой сям’і ў Егіпет апісаны толькі ў адным Евангеллі і вельмі каротка. Пасля таго, як мудрацы з усходу прынеслі немаўляці дарункі і не вярнуліся да Ірада, Іосіфу ў сне з’явіўся ангел, які загадаў: «Устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Егіпет і будзь там, дакуль не скажу табе; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго» (Мц., 2:13). Тае ж ночы Іосіф з Марыяй і Ісусам выправіліся ў Егіпет, дзе жылі да смерці Ірада.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.