From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходняя Фінляндыя — адна з 6 губерняў (ляні) Фінляндыі з 1998 па 2009 год. Межавала з губернямі Оўлу, Заходняя Фінляндыя і Паўднёвая Фінляндыя, а таксама з Расіяй. Адміністрацыйным цэнтрам быў Мікелі.
З 1 студзеня 2010 года ўсе губерні былі ліквідаваны[1]. Замест гэтага былі створаны агенцтвы рэгіянальнага кіравання Фінляндыі . Замест губерні Усходняя Фінляндыя ўзнікла агенцтва рэгіянальнага кіравання Усходняй Фінляндыі .
У 1997 годзе адбыўся перадзел адміністрацыйных меж, у выніку чаго колькасць губерняў паменшылася з 10 да 6. Правінцыі Мікелі, Куопіа і Паўночная Карэлія былі аб’яднаны ў губерню Усходняя Фінляндыя.
Усходняя Фінляндыя складалася з трох правінцый:
Правінцыі ўключалі 66 камун.
У гербе Усходняй Фінляндыі аб’ядналі гербы Карэліі і Сава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.