From Wikipedia, the free encyclopedia
Улу-Мухамед хан (Улуг Мухамед, тат. Oluğ Möxämmät, Олуг Мөхәммәт, اولوغ محمد 1405—1445, Казань) — сярэднявечны дзяржаўны дзеяч, чынгізід, золатаардынскі (да 1436), крымскі (1437) і казанскі хан (1438—1445). Сын Ічкіле Хасан аглана, тукайцімурыд. Атрымаў мянушку «Улу» — старшы, у адрозненне ад іншага Мухамеда, якога клікалі «Кічы» — малодшы.
Улу-Мухамед | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Олуг-Мөхәммәт | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кажы-Мухамед | ||||||
Пераемнік | Барак-хан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барак-хан | ||||||
Пераемнік | Барак-хан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барак-хан | ||||||
Пераемнік | Кічы-Мухамед | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кічы-Мухамед | ||||||
Пераемнік | Кічы-Мухамед | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Махмуд (Мамутяк) | ||||||
Нараджэнне | 1405 | ||||||
Смерць |
1445[1] |
||||||
Род | Чынгізіды | ||||||
Бацька | Ічкіле Хасан[d] | ||||||
Дзеці | Касім-хан[d], Махмуд[d] і Мустафа[d] | ||||||
Нацыянальнасць | татарын | ||||||
Веравызнанне | іслам |
Заснавальнік Казанскага ханства (1438), заснавальнік Касімаўскага ханства.
Хан Улуса Джучы ў 1419—1423, 1426—1426, 1428. У 1428—1432 вёў зацятую барацьбу за валоданне Улусам Джучы з прадстаўнікамі малодшай галіны дынастыі Тукайцімурыдаў. Пацярпеў паражэнне, бег (1423) у Волжска-Камскую Булгарыю. З дапамогай вялікага князя літоўскага Вітаўта вярнуў золатаардынскі прастол (1426). Распаўсюдзіўшы сваю ўладу на Крым, усталяваў дружалюбныя адносіны з турэцкім султанам Мурадам II. Адправіў пасольства ў Егіпет (1428—1429). У 1431 годзе на суд да Улу-Мухамеда прыязджалі сын і ўнук Дзмітрыя Данскога, якія прэтэндавалі на велікакняжацкі сталец. Хан вырашыў справу на карысць унука, Васіля II Васільевіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.