From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Яўгенавіч Гарбачык (15 верасня 1939, Саратаў, Расія — 2 студзеня 2021) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі абутковых і гарбарна-галантарэйных вырабаў. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2000).
Уладзімір Яўгенавіч Гарбачык | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1939 ці 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 2021 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Тэхналогія вырабаў са скуры», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Тэхналогія вытворчасці абутку», 1969).
Працаваў на фабрыцы «Пролетарская победа» № 2 Ленінградскага абутковага аб’яднання «Скороход» (1962—1964, начальнік змены), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1969, канструктарска-тэхналагічны факультэт, кафедра «Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры», у 1969—1975 і з 1989—2018 — загадчык кафедры, з 2018 — кафедра «Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку», прафесар, у 1975—1989 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: антрапаметрыя; біямеханіка; канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры; кваліметрыя.
Нагрудныя знакі Дзяржкамадукацыі СССР «За отличные успехи в работе» (1983), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнiк адукацыi» (2007), ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2015).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.