From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Тарасавіч Чуракоў (3 верасня 1927, в. Хутар, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 8 мая 2011, г. Гомель) — беларускі работнік прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971), заслужаны рацыяналізатар Беларусі.
Скончыў 7 класаў сельскай школы.
У час Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі. Летам 1944 года прыйшоў на Гомельскі дрэваапрацоўчы камбінат. Спачатку быў вучнем сталяра, потым стаў працаваць вытворцам шаблонаў. Скончыў профільную школу фабрычна-заводскага навучання. У час працы на камбінаце будаваў вытворчыя цэхі, жыллё. У 1947 годзе падаў першую рацыяналізатарскую прапанову, якая дала магчымасць павысіць якасць працы.
У 1956 годзе перайшоў на працу ў эксперыментальную майстэрню мэблевага цэха, дзе асвоіў выраб новых узораў мэблі і аснасткі да абсталявання. У 1963 годзе прыняў кіраўніцтва брыгадай эксперыментальнай майстэрні. Разам з падначаленымі выконваў і перавыконваў планавыя заданні пяцігодак пры выдатнай якасці прадукцыі і строгім захаванні тэхналагічных патрабаванняў. Зладжаная, творчая праца і прафесійнае майстэрства дазволілі сталярам брыгады Чуракова дасягаць высокіх вынікаў, распрацоўваць эксперыментальныя ўзоры мэблі для міжнародных выставак.
У 1968 годзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны рацыяналізатар Беларускай ССР». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1971 года за выдатныя вытворчыя поспехі ў выкананні заданняў пяцігадовага плана было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, медалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.