From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Саламонавіч Лазарэвіч (2 (14) верасня 1882, в. Астроўка, Сакольскі павет (паводле іншых звестак Беласток) — 20 чэрвеня 1938, Масква, «Камунарка», НКВД) — савецкі ваенны, педагог.
Уладзімір Саламоновіч Лазаравіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1938 (55 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя РСФСР СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы |
1903—1918 1918—1922 1922—1938 |
Званне | |
Камандаваў |
НШ 18-га армейскага корпуса, Начальнік Палявога кіравання Усерасгалштаб, 3-я і 4-я армія (РСЧА), Туркестанскі фронт, Начальнік ВВА РСЧА, Начальнік кафедры Ваенна-транспартнай акадэміі РСЧА |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна
|
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З беларускай шляхецкай сям’і. У 1912 годзе скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Удзельнік Першай сусветнай вайны, падпалкоўнік.
З 1918 у Чырвонай арміі: ва Усерасійскім галоўным штабе, на Усходнім фронце. З лістапада 1919 на Заходнім фронце — начальнік штаба фронту, камандуючы 3-й арміі. Пасля на Паўднёвым фронце камандуючы арміі, дзе вызначыўся пры ўзяцці чангарскіх і сівашскіх пазіцый Урангеля ў Крыме.
З 1921 камандуючы Туркестанскім фронтам, з 1922 намеснік начальніка ваенна-навучальных устаноў РСЧА, з 1925 начальнік Ваенна-паветранай акадэміі, з 1934 начальнік кафедры Ваенна-транспартнай акадэміі Чырвонай арміі.
Член ВКП(б) з 1932. Узнагароджаны 3 ордэнамі. Арыштаваны 4 лютага 1938 у Маскве. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20 лютага 1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5 мая 1956.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.