From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Клуніцкі (20 мая 1912, Мінск (?) — 27 жніўня 1974, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, выдавец.
Меў адукацыю агранома. У 1948 г. прыехаў у Аўстралію, дзе адразу стаў адным з актыўных арганізатараў беларускага жыцця. Удзельнічаў у стварэнні першага беларускага клуба і агульнага Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе (пазней перайменаванага ў Беларускае аб’яднанне ў Аўстраліі). У межах дзейнасці гэтых арганізацыяў наладзіў выданне часопіса «Новае жыццё» і ўдзел беларусаў у першых міжнацыянальных выставах «новых аўстралійцаў». Пасля расколу Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі ў 1952 г. далучыўся да Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе, але хутка выйшаў з гэтае арганізацыі і стварыў групу «незалежнікаў», афіцыйнай структурай якіх праз некаторы час стала Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб’яднанне. Падтрымліваў сувязі з Сяргеем Хмарам у Канадзе і ягонымі выданнямі «Беларускі голас» і «Баявая ўскалось», на старонках якіх рэгулярна друкаваўся. Быў ідэолагам «надпартыйнасці» ў Аўстраліі. У 1954 г. выдаў брашуру «Першыя крокі», прысвечаную пачаткам беларускага арганізацыйнага жыцця ў Аўстраліі і падзеям расколу. У 1955—1956 гг. спрабаваў аднавіць выданне ўласнага часопіса пад назвай «Да перамогі», але выйшлі толькі два нумары.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.