From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі (18 чэрвеня 1889, Ваўкавыск — 1940[удакладніць], Старабельск[удакладніць], Варашылаўградская вобласць (цяпер Луганская вобласць, Украіна)) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.
Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | XX стагоддзе |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, палітык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1889 года ў Ваўкавыску. Скончыў у 1910 годзе Гродзенскую гімназію, у 1914 годзе — юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усходняй акадэміі ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Народным камісарыяце харчавання. У ліпені 1921 года як рэпатрыянт выехаў у Заходнюю Беларусь.
У лістападзе 1922 абраны ў польскі сейм, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрвені 1923 года польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліпені 1923, высланы з Польшчы.
Са снежня 1923 года ў Мінску. У лютым 1924 — ліпені 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925—1927 на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1 кастрычніка 1927 года па 1 верасня 1929 года — дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта БДУ. Супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газетамі «Савецкая Беларусь», «Звязда». Далейшы лёс невядомы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.