Уладзімір Гіляравіч Гаркун

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Гіляравіч Гаркун (4 жніўня 1946, в. Бакінава, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія

У 1968 г. закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1987 г. Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1968 г. галоўны аграном племсаўгаса «Гарадзішчанскі» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 19691983 гг. галоўны аграном, старшыня калгаса «Чырвоны сцяг», начальнік кіравання сельскай гаспадаркі раёна, першы намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама, старшыня раённага аграпрамысловага аб’яднання Дзяржынскага раёна. У 1983-1991 гг. першы сакратар Дзяржынскага ГК КПБ, старшыня Дзяржынскага райвыканкама[1].

22 ліпеня 1994 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2].

15 кастрычніка 1998 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы[3]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 31 снежня 2005 года[4].

9 студзеня 2006 у Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску паступіў ліст за подпісам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, у якім ён прадстаўляе Уладзіміра Гаркуна на пасаду першага намесніка старшыні Выканкама СНД.

21 лютага 2012 года прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне першым намеснікам Старшыні Выканаўчага камітэта — Выканаўчага сакратара СНД.

Узнагароды

1 ліпеня 1996 узнагароджаны Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь[5], а 6 снежня 2005 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].

Зноскі

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.