Уладзімір Сяргеевіч Бычкоў (руск.: Владимир Сергеевич Бычко́в; 5 студзеня 1929 — 24 красавіка 2004) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Хуткія факты Уладзімір Сяргеевіч Бычкоў, Дата нараджэння ...
Уладзімір Сяргеевіч Бычкоў
Дата нараджэння 5 студзеня 1929(1929-01-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 2004(2004-04-24) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар
IMDb ID 0125733
Закрыць

Біяграфія

У 1947—1949 гадах быў акцёрам дапаможнага складу Тэатра-студыі кінаакцёра. У 1949—1952 гадах вучыўся ў Маскоўскім фінансавым інстытуце. У 1958 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня С. І. Юткевіча).

У 1962—1967 гадах і з 1982 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1968—1979 гадах — на кінастудыі імя М. Горкага. Аўтар некалькіх сюжэтаў у кіначасопісе «Фіціль».

У сваім першым ігравым фільме «Тамбу ламбу» выступіў у якасці рэжысёра і аўтара сцэнарыя. У 1966 годзе стаў лаўрэатам прэміі Усесаюзнага кінафестывалю ў намінацыі «мастацкі фільм для дзяцей і юнацтва» за фільм «Горад майстроў». Фільм пазней быў уключаны часопісам «Мастацтва кіно» ў лік найлепшых дзіцячых фільмаў за сто гадоў існавання кінематографа.

Фільм Бычкова «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» («Хрыстос прызямліўся ў Гародні»), зняты ў 1968 годзе, быў пакладзены ў СССР на паліцу да 1989 года, але, паводле сайта «Кіна-Тэатр», копія фільма была закуплена Ватыканам.

Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.