Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Іванавіч Поткін (нар. 19 ліпеня 1953, п. Чырвоныя Бакі, Горкаўская вобласць, Расія) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), акадэмік НАН Беларусі (2021)[2]. Доктар хімічных навук (1996).
Уладзімір Іванавіч Поткін | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, хімік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук[1] (1996) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Скончыў Горкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. М. І. Лабачэўскага (1975).
У 1978—1993 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, у 1993—2005 гадах намеснік дырэктара, адначасова з 2003 года загадчык аддзела арганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].
Распрацаваў метады атрымання і правёў даследаванне хімічных уласцівасцяў нітрагалагенбутадыенаў, выявіў іх высокую рэакцыйную здольнасць у працэсах нуклеафільнага вінільнага замяшчэння, што адкрывае іх выкарыстанне ў арганічным сінтэзе. Прапанаваў спосабы селектыўнага замяшчэння нітрагрупы і атамаў галагена, якія дазваляюць паслядоўна ўводзіць у малекулу діена 1, 2, 3 і 4 розных астатку і атрымліваць поліфункцыянальныя злучэнні розных класаў. Распрацаваў метады атрымання розных гетэрацыклічных сістэм з адной і двума нітрагрупамі, а таксама кетагрупай у бакавым ланцугу і падыход да пабудовы цяжкадаступных бензазецінавых і бензазетавых сістэм. Выявіў рэакцыю нітразлученняў, якая прыводзіць да пабудовы ізатіазольнага цыклу. Атрымаў разнастайныя функцыянальныя вытворныя ізатіазолу, у тым ліку недаступны раней ізамер вядомых рострегулюючых прэпаратаў 4,5-діхлорізатіазол-3-карбонавую кіслату, якая валодае высокай песціцыднай актыўнасцю. Распрацаваў хімічныя і электрахімічныя метады сінтэзу замешчаных карбаранаў і металакарбаранаў. Сінтэзаваныя злучэння валодаюць комплексам карысных уласцівасцяў для выкарыстання ў якасці кампанентаў высокатрывалых каразійнастойкіх кампазіцыйных матэрыялаў, тонкаплёнкавых святлоадчувальных пакрыццяў, хімічных сродкаў аховы раслін, антысептыкаў. Шэраг атрыманых рэчываў праявіў высокую проціпухлінную актыўнасць, тіацыана- і галагензамяшчальных дікарбаніда-ундэкабараты перспектыўныя для бор-нейтраназахватной тэрапіі рака.
Аўтар больш за 190 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 13 вынаходак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.