From Wikipedia, the free encyclopedia
Тырунеш Дыбаба (нар. 1 чэрвеня 1985, Бэкоджы, Арсі, Эфіопія) — эфіопская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на доўгія дыстанцыі. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка і пяціразовая чэмпіёнка свету ў бегу на 5000 і 10 000 метраў, шматразовая чэмпіёнка свету па кросе.
Тырунеш Дыбаба | |
---|---|
арома: Xirunesh Dibaabaa | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
1 чэрвеня 1985[1] (39 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 166 см |
Вага | 50 кг |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перамагла на Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне ў забегу на 10 000 метраў і 5000 метраў, а таксама на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане на дыстанцыі 10 000 метраў, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах у забегу на 5000 метраў. Пяціразовая чэмпіёнка свету: 2003, 2005 (двойчы), 2007 і 2013 гадоў. Дзеючая рэкардсменка свету ў забегу на 5000 метраў на адкрытым стадыёне і ў закрытых памяшканнях, алімпійская рэкардсменка ў забегу на 10 000 метраў. Упершыню заявіла пра сябе ў 2001 годзе на чэмпіянаце свету па кросе, фінішавала пятай. У 2006 годзе выйграла 5 этапаў спаборніцтва з 6 Залатой лігі ІААФ.
1 верасня 2013 года стала пераможцай прабегу Tilburg Ten Miles. 13 красавіка 2014 года на Лонданскім марафоне яна заняла 3-е месца з вынікам 2:20.35. Гэты марафон быў першым у яе кар’еры. 18 мая ў другі раз выйграла 10-кіламетровы прабег Great Manchester Run.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.